Архіў

Марцін Хекер:

«Мы па-ранейшаму працягваем руку дапамогі»

Напярэдадні Дня нямецкага адзінства пасол Нямеччыны ў Беларусі Марцін Хекер адказаў на пытаньні карэспандэнткі «НН».

«НН»: Спадар амбасадар, дазвольце павіншаваць Вас з Днём нямецкага адзінства 3 кастрычніка. Як Вы будзеце сьвяткаваць гэты дзень?

Марцін Хекер: Мы адзначым гэты дзень адкрыцьцём новага будынку нашага візавага аддзелу. Гэта павінна неяк вырашыць праблему ажыятажу зь візамі. Гэта знак, што мы застаёмся гасьціннай краінай. Той будынак, у якім пасольства разьмяшчаецца цяпер, не належыць нам, а толькі здадзены ў арэнду. Знайсьці іншы будынак аказалася немагчыма. Дарэчы, беларуская амбасада ў Бэрліне разьмешчана ў прыгожых новых будынках. На 3 кастрычніка мы запрасілі сюды аўтара праекту беларускага пасольства ў Бэрліне, гэта вельмі вядомы нямецкі архітэктар. Магчыма, можна будзе ўсё ж вырашыць пытаньне з будынкам для амбасады.

«НН»: Адным з вашых першых візытаў у Беларусі была паездка ў Мар’іну Горку на адкрыцьцё SOS-вёскі. Вы надаяце нейкае асаблівае значэньне гэтаму праекту?

МХ: Сапраўды, паміж Беларусьсю і Нямеччынай існуюць вельмі шчыльныя кантакты ў сфэры гуманітарнай дапамогі. Штогод каля 20 тысяч дзяцей адпачываюць у Нямеччыне, многія немцы ахвяруюць грошы на такія гуманітарныя праекты. Напрыклад, мая сястра цяпер займаецца справамі сваёй сяброўкі, якая памерла і, ня маючы родных, ахвяравала 1 мільён эўра для дзяцей. SOS-вёскі існуюць у многіх краінах, гэта паважаны ў міжнародным маштабе гуманітарны праект. Я ведаю прыклады яго ажыцьцяўленьня ў Камбоджы і Ўзбэкістане, і паўсюль дзяржава спрыяе стварэньню такіх вёсак. Тут, у Беларусі, аднак, яны дагэтуль не прызнаваліся. Гуманітарныя праекты абкладаюцца падаткам, дзяржава перашкаджала стварэньню SOS-вёсак. У Мар’інай Горцы адзін з дамоў так і не дабудаваны, стаіць толькі падмурак. Я рады, што пасьля адкрыцьця SOS-вёскі з прадстаўнікамі ўраду і Адміністрацыі прэзыдэнта ваш прэзыдэнт падпісаў указ, які вызваляе SOS-вёскі ад падаткаў.

«НН»: Падчас уручэньня даверчых лістоў Вы сказалі, што Беларусь застаецца неаддзельнай часткай Эўропы. Аднак цяпер Беларусь нават не далучана да ліку «новых суседзяў» у новай стратэгіі Эўрапейскага Зьвязу. Якія пэрспэктывы мае Беларусь у міжнародным пляне?

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Гутарыла Вераніка Дзядок

Каментары

Цяпер чытаюць

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры22

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Метро, новыя дарогі і жыллё: зацвердзілі новы план развіцця мінскіх Шабаноў3

Цэны на кватэры ў цэнтры Гродна растуць шалёнымі тэмпамі. І вось чаму3

На Нямізе заўважылі вялікую чаргу1

34 гады таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі афіцыйнымі дзяржаўнымі сімваламі10

«Адзін шпрыц на ўсіх». У расійскай арміі эпідэмія ВІЧ і гепатыту6

Патрыярх Кірыл назваў праваслаўныя храмы «духоўнымі бензакалонкамі»9

Ігар Марзалюк на ідэалагічным мерапрыемстве ўпадаў у экстаз ад абласных караваяў ВІДЭА10

Трамп блізкі да таго, каб абвясціць пра спыненне яшчэ адной вайны2

Пуцін дазволіў Герасімаву ваяваць яшчэ пяць гадоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры22

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць