Архіў

Маладое кіно паміж былым і мінулым

Сямёра маладых кінарэжысэраў — трэці выпуск, падрыхтаваны ў Беларусі —

прэзэнтавалі свае дыплёмныя працы

У лістападзе адбылася неабыякая падзея для беларускай культуры. Студэнты рэжысэрскага курсу Міхаіла Пташука прэзэнтавалі гледачам свае дыплёмныя працы. Пасьля трагічнай сьмерці мастака студэнтаў, што называлі свайго майстра «дзядзькам Мішам», узяў пад сваю апеку Вячаслаў Нікіфараў. Гэта толькі трэці выпуск кінарэжысэраў за ўсю гісторыю сувэрэннай Беларусі — раней кадры рыхтавала Масква. Зь незалежнасьцю Акадэмія мастацтваў запачаткавала свае курсы кінатворцаў — у свой час іх скончылі Віктар Асьлюк і Андрэй Кудзіненка.

Сёньняшнія выпускнікі Акадэміі дэманструюць роўны й прафэсійны ўзровень, што дазваляе спадзявацца на выдатную будучыню. Але тэмы й формы дыплёмных прац выклікаюць занепакоенасьць: маладыя творцы застаюцца паміж былым і мінулым і асьцярожна ўзнаўляюць ужо бачанае ў беларускім кіно.

Старшыня Саюзу кінэматаграфістаў Ігар Воўчак сымбалічна перадаў «маладым» ад «старых шасьцідзясятнікаў» кінастужку. Але разам з традыцыямі мастакі, здаецца, атрымалі ў спадчыну й заганы беларускіх кінашасьцідзясятых.

Карціна Максіма Субоціна «Аб зьніклых бязь вестак», здаецца, зусім не нагадвае пра 60-я гады. Прыпавесьць пра стомленага чалавека, які набывае ў незнаёмага — ці то д’ябла, ці то анёла — квіток у рай, апавядаецца мовай амаль рэклямных ролікаў і відэакліпаў. Рух камэры, асьвятленьне, закадравыя гукі — форма падбіраецца дасканалая, але калі героі пачынаюць гаварыць, энэргія зьнікае. Як у 60-я гады, калі культываваны аўтарскі пачатак забіваў часам акторскае выкананьне.

Гульня з формаю ёсьць і ў фільме Дзяніса Скварцова «Ліка. Дэмбельская байка». Дзяўчына-фатограф прыгадвае ў параненым на вайне жаўнеры знаёмага, якога яна калісьці фатаграфавала. Успаміны дзяўчыны пераплецены з сучаснасьцю, мастацтва з рэчаіснасьцю — і ад празьмерна закручанай формы заблытваецца сюжэт. На экран выпаўзае вайна — невядомая, незразумелая. Можа, гэта вайна ў Чачні, але, хутчэй за ўсё, гэта проста вайна ці манэўры.

У астатніх дыплёмных працах ужо напоўніцу пануе традыцыйная для 60—70-х гадоў тэма вайны.

Дыплёмная карціна Зьмітра Лася так і называецца — «Вайна». Нямецкі жаўнер гвалціць беларускую жанчыну. Але не зьбіраецца яе пакідаць і спадзяецца выхаваць свайго будучага сына. Калі ж у гераіні нараджаецца дзіцё, яна топіць яго, і ашалелы бацька забівае жанчыну. Фільм трымаецца на моцнай акторскай гульні, і Анатоль Кот, які крычыць і глытае глей, адамкнуў не адно глядацкае сэрца. Але гэта яшчэ не «Акупацыя» Кудзіненкі.

Яўген Сяцько паставіў фільм паводле апавяданьня Васіля Быкава «Пайсьці і не вярнуцца». Акторскія вобразы не такія распрацаваныя, як у З. Лася. І ад Быкава хутчэй засталася сюжэтная схема.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Андрэй Расінскі

Каментары

Цяпер чытаюць

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала2

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала

Усе навіны →
Усе навіны

Фінансаванне Starlink для Украіны не спыняць: у Польшчы праяснілі сітуацыю3

Апублікаваны доўгі спіс прэміі імя Ежы Гедройця6

Вуліцы Віленскія: чаму іх не было на Палессі і Падзвінні, але былі пад Оршай?15

Сібіга: Кіеў гатовы да сустрэч у любых фарматах і геаграфічных рэгіёнах1

Трамп заявіў, што абмяркоўваў з Пуціным ядзернае раззбраенне

У Германіі настаўніца 16 гадоў знаходзілася на бальнічным і атрымлівала поўны заробак3

Мерц: Дзяржава ўсеагульнага дабрабыту фінансава нежыццяздольная12

Антаніна Канавалава расказала, як яе прымушалі падпісаць прашэнне пра памілаванне2

У Расіі просіцца на вайну асуджаны на пажыццёвае зняволенне кіраўнік групоўкі кілераў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала2

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць