Архіў

Каўбаса ты мая «Таямнічая»

У 1920-я гады мінулага стагодзьдзя галоўны герой аповесьці А.Мрыя «Прыгоды Самсона Самасуя» вынайшаў даволі арыгінальны спосаб праверкі ўзроўню беларусізацыі вясковых школ.

Ён прыглядаўся да крэмзаньняў на платах. Калі ў напісаным прысутнічала літара «ў», то ўзровень беларусізацыі лічыўся дастатковым.

Гэткі ж прынцып, відаць, узялі на ўзбраеньне пры напісаньні беларускамоўных шыльдаў у сучасным Магілёве ды, мабыць, ня толькі тут.

Ідзеш па горадзе і чытаеш — «вул.Тіміразеўская», «бульвар Непакорных». Столькі беспрацоўных філёлягаў навокал, а шыльды пішуць людзі, якія ня больш як дзьве зімы ў школу хадзілі! Ганебныя вынікі іхняй працы вісяць ужо дзесяць гадоў навідавоку. Выпраўляць памылкі ніхто не зьбіраецца. Ці то лянота галаву задраць, ці то вочы павылазілі.

З абвесткамі ў транспарце яшчэ горай. Пакуль аб’яўлялі ўголас, шчэ не было бяды. Але вось напісаць вырашылі: «Месцы для інвалідаў і пасажыраў зь дзіця». Мабыць, выканаўцы надпісу атрымлівалі адукацыю на азіяцкай мове, бо не здагадаліся, што словы трэба зьмяняць па склонах.

Невядома адкуль узялася мода пісаць беларускія словы па-расейску: «Перник», «Певник», «Криница».

Тое, што вытворцы абіраюць беларускія словы ў якасьці гандлёвай маркі, ухвальна. Няблага было б яшчэ й даведвацца пра іх значэньне. Набываючы ў краме каўбасу «Таямнічая», міжволі задумаешся — з каго альбо з чаго яна зроблена і па якой тэхналёгіі.

У Магілёўскім гарвыканкаме беларускамоўе абмяжоўваецца абвесткаю пры выхадзе зь ліфта: «Пяты паверх». Год таму яшчэ гучала: «Праходзьце, панове». Рэакцыя наведвальнікаў была даволі прадказальнай: «Паны ў кабінэтах сядзяць, а мы тут паўдня ўжо цягаемся».

Адзіная афіцыйная ўстанова ў цэнтры гораду, дзе ўсе абвесткі й шыльды ня толькі беларускамоўныя, але й без памылак, — гэта гарадзкая бібліятэка імя Маркса. Наведваючы яе, ніколі не сумняешся, што жывеш у беларускім горадзе.

Тацяна Барысік, Магілёў

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

«Разабралі будаўнічыя агароджы за ноч»: мінчане 20 гадоў змагаюцца за міні-парк супраць АЗС2

Першае выданне «Хобіта» прадалі за рэкордныя грошы

75-гадовы дзядуля ў Мядзельскім раёне адправіўся на ровары ў 30-кіламетровы паход і прапаў5

Стартап беларусаў, які працуе на Галівуд, трапіў на экраны Таймс-сквер1

Міколу Статкевічу сёння споўнілася 69 гадоў1

Мілінкевіч: Калі паглядзець на вопыт іншых краін, найбольшы поспех быў там, дзе ўдалося спрагназаваць і рэалізаваць дыялог27

Крышціяну Раналду зрабіў прапанову Джарджыне Радрыгес3

Трамп накіраваў Нацыянальную гвардыю ў Вашынгтон і запатрабаваў ад бяздомных пакінуць горад3

Пачырванелае сонца і электрычныя калёсы — чым яшчэ пужала людзей прырода на Беларусі чатырыста гадоў таму?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць