Жанр: біяграфічны фільм, пэплюм.
Адзнака: 5,5 (з 10)
Зьяўленьне на экранах біяграфічнага фільму пра Аляксандра Македонскага (выканаўца ролі — Колін Фарэл) суправаджалася скандалам. Грэцкія юрысты абяцалі судовыя працэсы за абразу гонару й годнасьці антычнага героя, які паказаны ў карціне бісэксуалам. І хоць, паводле стужкі, галоўная любоўная муза Аляксандра — сябра Гефэстыён (Джарэд Лета; Брэд Піт своечасова адмовіўся ад рызыкоўнай ролі), рэжысэр і сцэнарыст Олівэр Стоўн — далёка ня Пэдра Альмадовар.
Сама скандальным падаецца выбар Анджэліны Джолі на ролю матулі Аляксандра. Акторка ўсяго на год старэйшая за Коліна Фарэла — і таму інцэставыя матывы ў фільме выглядаюць вельмі сьвежымі. Але Стоўн чытаў ня толькі Фройда, але й старажытныя міты: менавіта зварот да іх выглядае ўдалым і трапным. Героі «Аляксандра» будуюць сваё жыцьцё паводле антычных легендаў, змрочныя выявы якіх рэфрэнам праходзяць празь фільм.
Рэжысэра цікавяць вытокі заходняй цывілізацыі й яе экспансія. Батальныя сцэны — гэта сапраўдны падарунак для вока. Бітва пры Гаўгамэлах паказана праз птушыны позірк, а ў бойцы са сланамі — самы відовішчны эпізод карціны — лісьце расфарбаванае ў чырвоныя колеры.
Поўны варыянт артукулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі гаэты "Наша Ніва"
Андрэй Расінскі
Каментары