Архіў

Беларусы пра папу

Намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук паходзіць з каталіцкай сям’і зь мястэчка Сапоцкін на Гарадзеншчыне. Гэта адзіны населены пункт у Беларусі, дзе ёсьць вуліца Яна Паўла ІІ: «Гэта чалавек, які меў магчымасьць зазірнуць у мінулае і папрасіць прабачэньне за ўчыненыя Касьцёлам крыўды. І калі мае землякі перайменавалі вуліцу Леніна ў вуліцу Яна Паўла ІІ, я быў шчасьлівы. Я ня ведаю іншага дзеяча, які б адыграў такую магутную ролю ў ХХ ст.».

Пробашч менскай грэка-каталіцкай парафіі Сьвятога Язэпа айцец Андрэй Абламейка: «Папа заўсёды нас падтрымліваў. Зусім нядаўна, некалькі месяцаў таму, ён перадаў нам заклік: «Будзьце мужнымі, трымайцеся». І для нас, грэка-каталікоў, гэта важна».

Рыгор Барадулін, народны паэт Беларусі, перакладчык на беларускую мову «Рымскага трыпціху», напісанага папам: «Я перадаў Сьвятому Айцу пераклад «Рымскага трыпціху» й папрасіў апостальскага блаславеньня для ўсіх прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, якія працуюць для разьвіцьця беларускай хрысьціянскай культуры, працуюць на адраджэньне Беларусі. Сьвяты Айцец пераклаў на мае рукі сваё блаславеньне, прыняў пераклад і падараваў мне асьвечаны ружанец. Гаварыў я з папам па-беларуску, ён добра разумеў нашу мову».

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Паводле Svaboda.org

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі6

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі

Усе навіны →
Усе навіны

З кастрычніка пачнуць дзейнічаць новыя правілы ўезду ў ЕС. Што зменіцца для беларусаў

Журналіст Ігар Карней пра тое, як атрымаў у спадчыну рэпрэсаваныя гены1

У Мінску прайшоў «Жаночы забег»5

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў4

Цікавыя новыя захапленні выбрала сабе Святлана Ціханоўская12

Упершыню ў Беларусі стварылі вялікую металічную пралётную канструкцыю3

Мікалай I забараніў ужываць назвы Літва і Беларусь? Гэта савецкі міф40

«Проста ім не спадабалася яе карціна». Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання мастачкі Людмілы Шчамялёвай2

У Мінску прадаюць мікракватэру ў 18 квадратаў. Стартавая цана — 19 500 даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі6

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць