Архіў

Амэрыка — неабжыты край

Лявон Вольскі з жонкай і прадусарам Ганнай вярнуўся са Злучаных Штатаў. Пра замежныя канцэрты, амэрыканскі лад жыцьця, справы беларускай эміграцыі ён расказаў «НН».

Ламаньне стэрэатыпаў

У ЗША Вольскія трапілі толькі з другой спробы: пры канцы году ім не далі візы, і канцэрт прыйшлося адмяніць. Празь некалькі месяцаў пасольства перагледзела рашэньне і Лявон з Ганнай ізноў пачалі пакаваць валізкі. Тым ня менш, у Нью-Ёрк яны прыляцелі без багажу, і першым, што набылі, сталі зубныя шчоткі. «Прамежкавы» самалёт Варшава—Амстэрдам спазьніўся, і заставалася некалькі хвілін, каб прабегчы цераз тэрмінал і сесьці на самалёт да Нью-Ёрку. Багаж зьявіўся толькі празь пяць дзён.

Лявон за акіянам быў упершыню і меў, паводле ўласнага прызнаньня, стэрэатыпнае ўяўленьне пра ЗША: «Злыя палісмэны, нахабныя афраамэрыканцы, тлустыя людзі, вялікія машыны і агрэсіўная замежная палітыка». Але праведзеныя ў Штатах некалькі тыдняў змусілі беларускага музыку зьмяніць меркаваньне. «Ня думаў, што мне настолькі там спадабаецца. Па сутнасьці, Амэрыка — неабжыты край. Гэта я зразумеў, калі мы ехалі па Пэнсыльваніі — на дзясяткі кілямэтраў няма ні хаціны. І людзі ветлівыя ды карэктныя. Ганначка нават ноч правяла з афраамэрыканцам — на суседнім сядзеньні. Ехалі на звычайным рэйсавым аўтобусе чатырнаццаць гадзін разам зь небагатымі амэрыканцамі і мэксыканскімі рабочымі — усе выхаваныя і культурныя людзі», — апавядае Вольскі.

Лідэра «N.R.М.» зьдзівіла баязьлівасьць амэрыканцаў: «Яны баяцца, калі паўстаюць праблемы ў сувязі з рэлігійнымі, расавымі пытаньнямі. Судовую справу, зьвязаную з уціскам на гэтай глебе, выйграць проста. І на бытавым узроўні гэтым можна карыстацца. Гаспадар здымных катэджаў забараніў на Каляды жыхарам свайго кварталу ставіць натуральныя ялінкі. Адзін беларус давёў, што рэлігія не дазваляе яму ставіць штучную, і амэрыканец саступіў».

Крамбамбуля за $200

Для Ганны Вольскай асноўнае ўражаньне ад вандроўкі — амэрыканскія беларусы: «Станоўчыя людзі, разумныя і сьвядомыя, добра дасьведчаныя ў тым, што адбываецца ў нас. Прымалі нас звышцудоўна! Нашы маладыя людзі занятыя збольшага ў сфэры абслугоўваньня, працуюць афіцыянтамі, будаўнікамі — нават беларуская будаўнічая кантора ёсьць». Аднак, кажуць Вольскія, многія з новага пакаленьня беларусаў не цікавяцца беларускім эміграцыйным жыцьцём і дзівіліся, калі натрапілі на асяродак беларускай культуры ў Нью-Ёрку, дзе выступаў Вольскі. «Пасяджэньні беларускай дыяспары з урачыстымі прамовамі, абедам і народнымі сьпевамі для маладых беларусаў падаюцца занадта афіцыёзнымі і патаснымі, хоць ніводнага «чырвона-зялёнага» ў Амэрыцы мы не напаткалі, усе толькі пад бел-чырвона-белымі сьцягамі! Моладзевых імпрэзаў для беларусаў амаль няма, таму яны існуюць самі па сабе, — тлумачыць Вольскі. — Паваенная беларуская эміграцыя, што пабудавала на ўласныя грошы гэтыя куточкі беларушчыны, паціху памірае». Паводле назіраньняў музыкі, маладыя беларусы маюць праблемы псыхалягічнага кшталту. Шмат хто ня можа дазволіць сабе зьезьдзіць на Радзіму, бо назад вярнуцца будзе цяжка. Да таго ж — фармальнасьці: легальнасьць пражываньня, дазвол на працу (некаторыя так і застаюцца нелегаламі). А вось фінансавай праблемы як такой няма. Адна дзяўчына на канцэрце Вольскага набыла бутэльку «Крамбамбулі» з аўкцыёну за 200 даляраў. Сказала, што досыць танна, бо гэта яе заробак за дзень.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Каментары

Цяпер чытаюць

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю48

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Сікорскі — Расіі: Пасля не ныйце. Мы вас папярэдзілі30

Пасля арышту таксіста-шпіёна польскія спецслужбы масава цягаюць беларусаў на допыты9

У Магілёве затрымалі брата палітвязня Чавусава

У Заслаўі чалавек сотнямі разводзіць у кватэры пацукоў. Суседзі стогнуць і скардзяцца2

Расследавальнікі знайшлі дубайскага кашалька Лукашэнкі, які пабудаваў бізнэс-імперыю ў Літве і застаўся па-за санкцыямі9

Барселонская Саграда Фамілья ў наступным годзе стане найвышэйшым хрысціянскім храмам Еўропы2

У Беларусь даставілі буйную партыю боепрыпасаў5

Жонка Чарлі Кірка публічна прабачыла забойцу яе мужа. Трамп з ёй не пагадзіўся5

Канал МЗС Беларусі абвінаваціў Польшчу ў шантажы Кітая па ўказцы Вашынгтона22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю48

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць