Архіў

Навіны гаспадаркі ад 6 траўня

Іран «зажаў» грошы

Іранская кампанія «Кейсан» адмовілася даваць грошы на будаўніцтва ў Шклове заводу па вытворчасьці газэтнай паперы. Беларускі бок сьпешна ўносіць у праект карэктывы. Замест 200 тыс. тон паперы штогод у Шклове будуць вырабляць толькі 40 тыс. У выніку рэалізацыя праекту будзе каштаваць не $400 млн, а 96 млн. Збудаваць завод маюць за два з паловай гады.

Мода пад кантролем

На віцебскім ААТ «Кім» («Клясыка індустрыі моды») уводзіцца «залатая акцыя». Доля дзяржавы ў статутным фондзе будзе павышана з 57,6% да 99,5%. Апошнім часам фабрыка зазнала значныя фінансавыя цяжкасьці, ня можа выплаціць падаткі, падаюць аб’ёмы вытворчасьці. Заснаванае ў 1931 г. прадпрыемства вырабляе панчохі, шкарпэткі, бялізну ды верхні трыкатаж.

Нацыяналізацыі — бой!

Акцыянэры ААТ «Лякафарба» супраціўляюцца нацыяналізацыі прадпрыемства. Дзяржава пажадала павялічыць сваю долю ў статутным фондзе «Лякафарбы» з 25% да 99,8%, а ўзамен інвэставаць грошы ў рэканструкцыю вытворчасьці. Але праз тое, што павелічэньне дзяржаўнай долі пагражае зьнізіць кошт акцый амаль да нуля, акцыянэры прагаласавалі супраць. Ды ў дзяржавы застаўся козыр — права «залатой акцыі», якую, як мяркуецца, неўзабаве ўвядуць на «Лякафарбе».

Колькі каштуе не памерці з голаду

Урад зацьвердзіў бюджэт пражытачнага мінімуму. У сярэднім на чалавека БПМ складзе 139 230 руб. Найбольш грошай патрабуюць дзеці ад 3 да 16 год — кошт іх спажывецкага кошыку 151 тыс. 980 руб. Для людзей працоўнага ўзросту БПМ вызначылі ў памеры 151 690 руб., а пэнсіянэрам прапанавана выкручвацца на 121 570 руб.

Бутэлькі — на пераапрацоўку

Аўстрыйская фірма «РэПляс-М» рыхтуе да ўводу ў дзеяньне ў Магілёве лінію па пераапрацоўцы плястыкавых бутэлек. Інвэстыцыі ў праект складуць $2,5 млн. Магутнасьці дазволяць пераапрацоўваць 8 тыс. тон ПЭТ-бутэлек у год. Заснавальнікі фірмы прызнаюць, што самае складанае — наладзіць збор бутэлек. Паводле ацэнак спэцыялістаў, у краіне штогод назапашваецца да 25 тыс. тон адходаў ПЭТ-сыравіны.

Эўразьвяз падвёў вынікі

ЭЗ падсумаваў вынікі пашырэньня ня Ўсход, якое адбылося год таму. Рост эканомік дзесяці новых сяброў Эўразьвязу сёлета склаў 5% супраць 3,7% летась. Яны ўнесьлі ў адзіны бюджэт каля 3,2 млрд эўра, а атрымалі зь яго 6 млрд. Для пятнаццаці старых сяброў ЭЗ пашырэньне прынесла рост ВНП на 0,7%.

АК, АФН, Інтэрфакс

Каментары

Цяпер чытаюць

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны12

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

«Мне казалі: ты з глузду з'ехаў, які пашпарт, тут Кіеў могуць узяць!» Беларус расказаў, як згубіў ва Украіне дакументы і тры гады не мог з яе выехаць4

Ва Украіну вярнулася хвароба акопаў Першай сусветнай вайны — газавая гангрэна19

Пры адступленні з Херсона расіяне вывезлі карціны некалькіх мастакоў, звязаных з Беларуссю3

У Кітаі абрынулася частка 750‑метровага моста, здадзенага толькі сёлета ВІДЭА11

У Слуцкім раёне невядомыя выкапалі туі з могілак. І гэта не адзіная для іх праблема2

Як цяпер жыве былая бяздомная Вікторыя, якой гомельскі блогер набыў кватэру3

У Літве папярэдзілі, што могуць працягнуць тэрмін закрыцця мяжы10

«На якія патрэбы зноў збіраем? — На дварэц для Коленькі»9

Расія прапанавала ЗША яшчэ на год падоўжыць ядзерныя абмежаванні па ДСНУ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны12

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць