Архіў

Дзяды расказвалі мне пра іншую вайну

У дзяржаўных СМІ кожны распавядае, як ён забіваў фашыстаў ці хоць дапамагаў партызанам. Хай мне даруюць, але часам здаецца, што некаторыя расказы падобныя да «бервяна Ільліча». Усё гэта не стасуецца з расповедамі простых беларусаў.

Піша Руслан Равяка.

Адзін мой дзед служыў у Войску Польскім і ўжо ў 1939 г. паваяваў з нацыстамі, прайшоў праз усю Польшчу і быў схоплены саветамі за некалькі кілямэтраў ад вёскі. Колькі месяцаў адбыў у лягеры ў Іванаўскай вобласьці, вярнуўся. І ў 1944 г. падрабіў дакумэнты, абы не служыць за Саветаў. Пакарміўшы вошай за нішто, казаў, ваяваць за такую краіну не хачу. Ад яго я, малы смаркач, пачуў пра Катынь, пра сакрэтную дамову Молатава—Рыбэнтропа.

Ён не лічыўся вэтэранам, і толькі недзе ў 1990-х атрымаў, за колькі гадоў да сьмерці, польскі мэдаль і польскую штомесячную грашовую дапамогу. Дарэчы, і сёньня падчас сьвяткаваньня ўдзельнікі вайны 1939 году ня ўзгадваюцца беларускімі ўладамі. А жыве іх, дзякаваць Богу, у Заходняй Беларусі шмат.

Другі дзядуля, прызваны ў 1944 г., першы раз у жыцьці назваўся палякам. Каб трапіць не ў Чырвоную, а ў Польскую Армію Людову. Дзеля гэтага давялося адседзець тыдзень у Баранавіцкім НКВД, дзе органы даводзілі майму дзядулі, што ён праваслаўны беларус, не павінен служыць палякам. Дзед пратрываў допыты, стрэлы зь пісталета над вухам. І стаўся жаўнерам Войска Польскага.

Усе зь вёскі, каго забралі ў савецкае войска, загінулі ў Прусіі. Дзед з польскім войскам даехаў да Бэрліна, а там… скончылася вайна. Ён вярнуўся дахаты ў 1945-м, калі савецкія жаўнеры паехалі ваяваць на Далёкі Ўсход.

Другі дзядуля ацалеў у 1941 г. Прызваны напярэдадні вайны, ён трапіў з сваім палком у акружэньне. Ня маючы зброі, нейкі маёр распусьціў іх па хатах. Дзед вярнуўся цудам — на шляху вяртаньня яго спачатку зьбіралася расстраляць «нейкая камуністка ў скуранцы», а пасьля да кабуры цягнуўся п’яны немец. На шчасьце, іншыя фашысты своечасова адцягнулі п’янтоса.

Афіцыйная і народная вайна дасюль розьняцца ў сваіх выкладаньнях.

Каментары

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Усё больш расіян задумваюцца аб пераездзе ў Беларусь36

Былога памежніка і кіроўцу «Трансгаза» з Новалукомля асудзілі за палітыку1

Алесь Бяляцкі: Сітуацыя ў Беларусі цяпер самая трагічная і крытычная9

Мінская пенсіянерка заплаціла выкуп за «арабскага мільянера». Ён развёў яе двойчы3

У алімпійскай чэмпіёнкі Ганны Гуськовай перад Алімпіядай памерла мама1

15‑гадовы акцёр з Гродна з надрывам зачытаў «Гой ты, Русь моя, родная». І справядліва адхапіў ад беларусаў41

Хірург-афтальмолаг расказаў пра першыя сімптомы катаракты3

Забіла мужа і напісала дзіцячую кнігу, каб перажыць гора. Як выкрылі пісьменніцу8

Бабарыка: Я быў кандыдат, зручны для ўсіх беларусаў. Хто быў за Расію, жылі ў міфе, што гэта выгадна Расіі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць