Статус бежанца ў Беларусі атрымаў амерыканец Эван Ньюман. Ён удзельнічаў у штурме Капітолія
З ЗША Эван Ньюман збег таму, што супраць яго выставілі абвінавачванні з нагоды ўдзелу ў беспарадках пасля прэзідэнцкіх выбараў 6 студзеня 2021 года.

«У Беларусі адчуваю сябе ў бяспецы. Спакойна, падабаецца ў краіне. Сёння адчуваю змешаныя пачуцці. Рады, таму што Беларусь праявіла клопат пра мяне. Засмучаны, таму што апынуўся ў такой сітуацыі, што ў роднай краіне паўсталі праблемы», — расказаў Ньюман беларускім дзяржаўным СМІ.
Статус бежанца ў Беларусі грамадзяне краін Захаду просяць вельмі рэдка. Пра тое, што на гэта наважыўся Эван Ньюман, стала вядома ў лістападзе 2021-га.
Ньюману 48 гадоў. Ён ураджэнец Каліфорніі, мае дваіх дзяцей, займаецца бізнэсам па вытворчасці сумак. На радзіме ў яго вельмі скандальная рэпутацыя.
Двойчы судзімы, гандляваў марыхуанай, штурмаваў Капітолій з украінскім шалікам. Што вядома пра амерыканца, які просіць прытулак у Беларусі?
Цяпер цалкам верагодна, што Ньюмана захочуць напоўніцу выкарыстаць у антызаходняй прапагандзе. Нядаўна мы назіралі падобны прыклад такога кшталту — кейс дэзерціра з польскага войска Эміля Чэчкі. Нядаўна яго знайшлі павешанага, але дагэтуль ён аказаў беларускім уладам шмат прапагандысцкіх паслуг, намагаючыся прадставіць улады сваёй краіны арганізатарамі і выканаўцамі злачынстваў супраць чалавечнасці.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары