Усяго патроху

Літоўскае пасольства спыніла запіс на візы па тэлефоне

Гаворыць пасол Лiтвы ў Беларусi Эдмiнас Багдонас падчас сваёй iнтэрнет‑прэс‑канферэнцыi на tut.by.

Гаворыць пасол Лiтвы ў Беларусi Эдмiнас Багдонас падчас сваёй iнтэрнет‑прэс‑канферэнцыi на tut.by.

— З верасня 2006 года ў мэтах упарадкавання выдачы вiз i для зручнасцi тых, хто выязджае з Беларусi ў Лiтву, быў ўведзены папярэднi запiс на прыём, нягледзячы на тое, што для пасольства гэта азначала дадатковыя тэхнiчныя праблемы. З 28 мая па жаданнi беларускiх грамадзян была прынята прапанова ўвесцi папярэднi запiс па тэлефоне. Паколькi для пасольства дадатковыя нумары не выдзялялiся, таму мы набылi мабiльныя тэлефоны i штодзённа з 9.00 да 13.00 вялi запiс. Калi раней, па журнале, мы запiсвалi 120—150 чалавек, то па мабiльных тэлефонах — 230—250. Таму ўжо зараз «iндывiдуалы» запiсаны аж на 5 жнiўня. Але пры гэтым пасольства атрымала шмат нараканняў на тое, што людзi проста не могуць датэлефанавацца. Iншымi словамi, прапанаваны эксперымент не апраўдаўся.

Мы вырашылi спынiць запiс па тэлефоне. Пры гэтым для ўстаноў, прадпрыемстваў, спартсменаў, турыстычных фiрм, мастацкiх калектываў парадак афармлення вiз застаецца ранейшым, iх заяўкi задавальняюцца на 100 працэнтаў. Мы лiчым, што для людзей, якiя зараней плануюць свае паездкi, з атрыманнем лiтоўскiх вiз таксама няма праблем.

Папярэдне магу паведамiць, што з 1 жнiўня консульскi аддзел плануе працягнуць папярэднi запiс па старым парадку, але пра гэта пасольства будзе iнфармаваць дадаткова. А тыя, хто жадае выехаць у Лiтву ў чэрвенi, могуць скарыстацца паслугамi турыстычных фiрм. Нагадаю, што ў пасольстве акрэдытавана 40 турыстычных фiрм, праз якiя можна аформiць свае паездкi ў Лiтву. Спiс можна знайсцi на сайце by.mfa.lt альбо на iнфармацыйным стэндзе каля пасольства.

У летнi перыяд консульскi аддзел у Мiнску працуе ў аптымальным рэжыме. Штодзённа мы выдаём 500—600 вiз. Плюс 400—500 вiз мы выдаём у Гродна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме6

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, чым цяпер займаецца шпіён Марсалек, які 5 гадоў таму ўцякаў з Аўстрыі ў Расію праз Беларусь

Нават Ганна Бонд у шоку ад цэнаў на яблыкі сёлета ФОТАФАКТ3

Трамп заявіў, што Зяленскаму давядзецца пайсці на здзелку9

«У Беларусі я пазбаўлены элементарных правоў». Былы журналіст лукашэнкаўскага пула Дзмітрый Семчанка выехаў з краіны17

У Барысаве васьмікласнік упаў з даху шматпавярховіка

«Думаў, мяжу закрыюць толькі на ўезд». Беларус расказаў, як вяртаўся на аўтамабілі з Еўрасаюза

Смарт-гадзіннікі школьнікам усё ж такі дазволілі

Расійскі пасол: Польшча яшчэ будзе апраўдвацца за закрыццё мяжы19

Крымінальная справа за ўхіленне ад службы ў войску не будзе вызваляць ад самой службы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме6

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць