Архіў

З чаго пачынаецца блюз

Дуэт «Чатыры і восем» зарадзіўся на Браслаўскіх азёрах у 2001 г. Там на раскопках пазнаёміліся яго ўдзельнікі — Дзяніс Лісейчыкаў, выпускнік гістфаку БДУ, і Алесь Дуко, які тады скончыў першы курс гістфаку. Хлопцы пэрыядычна гралі на мерапрыемствах, што ладзіла аб’яднаньне «Гісторыка», але даволі хутка выйшлі за межы студэнцкай самадзейнасьці.

Восеньню 2002 г. яны ўжо займелі альбом і сталі ляўрэатамі «Бардаўскай восені». Гітару для запісу пазычылі ў Касі Камоцкай, кіраваў запісам Алесь Камоцкі. За тры дні ўвесь матэрыял быў запісаны, а назвы ў гурту так і не было. «Паколькі ў той час мы пілі «Аліварыю-сталічнае», у якой 4,8% алькаголю, то вырашылі назваць наш дуэт «Чатыры і восем», — кажа Лісейчыкаў.

Альбом пад назваю «Блюз пачынаецца зь літары Б» разышоўся імгненна. Гэта падштурхнула музыкаў да далейшай працы. Між тым песьні «Мястэчкі Эўропы», «Генэрал Езавітаў», «Мужык» ужо пачалі жыць самастойна. Апошні твор — на вершы Якуба Коласа (адзіная «не свая» песьня). «Неяк мой бацька гартаў кнігу з творамі Коласа і заўважыў, што «Мужык» — рок-н-рольны тэкст. Паспрабавалі сыграць — сапраўды!» — кажа Лісейчыкаў.

Хлопцы характарызуюць сваю музыку як «блюз гарадзкіх ускраін». Блюзавыя гармоніі ў песьнях сустракаюцца нячаста, але для Лісейчыкава і Дука блюз — гэта не акорды, а найперш настрой. Яны абапіраюцца на сьпеўныя традыцыі Боба Дылана і раньняга Грабеншчыкова, але не калькуюць іх. У іх — свая дзялянка. Жартуюць: «Мы граем блюз для гісторыкаў». Сапраўды, хлопцы сьпяваюць пра тое, чым заняты іх галовы. Лісейчыкаў — малады гісторык, працуе ў Нацыянальным архіве. Яго цікавіць тэма «другіх Саветаў» (адна зь яго работ так і завецца) і асаблівасьці палітычнага жыцьця ў паваеннай Беларусі. Але яго стаўленьне да навуковай кар’еры выкладзена ў адной зь песень дуэту: «Забірае незалежнасьць Акадэмія-павук…»

Хлопцы задаволены, што сышліся разам: дуэт «Чатыры і восем» — узор творчай гармоніі. Праўда, аднадумцаў, каб давесьці дуэт да стандартнага музычнага складу, адшукаць цяжка: «Нам важна, каб музыка ішла ад душы, таму халодных прафэсіяналаў браць у гурт ня хочам, аднадумцаў-прафэсіяналаў пакуль не знайшлі, таму і граем дуэтам».

У красавіку дуэт даў сольны канцэрт у Кракаве — у легендарным джазавым клюбе, дзе гралі Біл Кенэдзі, сын Джона Колтрэйна, вядомыя польскія музыкі. «Чатыры і восем» гледачы выклікалі на «біс».

Дзяніс Лiсейчыкаў

ГЕНЭРАЛ ЕЗАВIТАЎ

Велiкодная ноч, нарадзi нас скарэй,

Нам бяз розьнiцы - шыр цi загон.

Мы пакуль што баiмся закрытых дзьвярэй

I ня намi разьбiтых вакон.

На разломах старых тэктанiчных парод

Мы аскепкi забытай гульнi.

Мы сабралi de jure мiльённы народ,

Але самi de facto нулi.

Прыбывала вады ў засохлай рацэ,

А смалы - на засохлым камлi.

Генэрал Езавiтаў сьцiскаў у руцэ,

Што так доўга хавалi ў зямлi.

Ён сказаў, што ня варта баяцца вакон,

Што сьвiтанак пачнецца з вакна.

«За маiмi плячыма de jure закон,

Перад тварам de facto вайна».

А за намi ўсьлед выскалялася сьмерць,

А за намi - асiнавы сад.

Ён скамандаваў болей назад не глядзець

I мы больш не глядзелi назад.

А на ўласнай зямлi i каса не бярэ, -

Генэрал Езавiтаў вучыў, -

Перад намi de jure сямнаццаць дзьвярэй,

Але з намi de facto ключы.

Вельмi лёгка стаяць перад хеўрай зьвяроў,

Вельмi цяжка пры гэтым сьпяваць.

Ён вучыў шкадаваць чалавечую кроў,

Дзе вучылi яе пралiваць.

Ён сказаў, засланяючы сонца: «Сябры!

Гэта першая наша вясна.

Перад намi адгэтуль de jure абрыў,

А за намi de facto сьцяна».

А гадзiньнiк бяжыць i на мёртвай руцэ,

А, бывае, стаiць на жывой.

У адказ на ўдар па нявiннай шчацэ

Не адзiн заплацiў галавой.

Тут такая зямля, тут iначай ня жыць,

З ланцуга ня ўдасца аркан.

I гадзiньнiк de jure ў вечнасьць бяжыць,

I de facto жывая рука.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Шаснаццаць градусаў. Расійскі карэспандэнт паскардзіўся, што змерз у лукашэнкаўскім палацы24

Шаснаццаць градусаў. Расійскі карэспандэнт паскардзіўся, што змерз у лукашэнкаўскім палацы

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтару мема пра «самыя сучасныя трафікі» знайшлі новую пасаду4

«Да банка ёсць пытанні». Беларус праверыў уклад, адкрыты 17 гадоў таму на дзіця, — што пайшло не так?3

Беларус здымае відэа, як крадзе адзенне і падроблівае дакументы ў Польшчы. А як запахла смажаным, то кажа: усё дзеля лайкаў6

Валярына Кустава развітваецца з «Белсатам»20

Украіна вярнула «Байрактары» на фронт

«Я служу два дні на месяц». Беларус расказаў пра сваю службу ў арміі ЗША і заробак11

У беларуса, які пакалечыў паўтарагадовага хлопчыка ў маскоўскім аэрапорце, выявілі шызафрэнію

Шыталь адказаў Каліну: Беларус-гараджанін у Беластоку ахвотней пойдзе на канцэрт у клуб, а не паездзе слухаць народны хор6

Украінская журналістка: Здаецца, Трамп усвядоміў цану, якую мая сям’я плаціць за гэту вайну3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шаснаццаць градусаў. Расійскі карэспандэнт паскардзіўся, што змерз у лукашэнкаўскім палацы24

Шаснаццаць градусаў. Расійскі карэспандэнт паскардзіўся, што змерз у лукашэнкаўскім палацы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць