Архіў

Пена на піўных хвалях

Закон пра забарону расьпіцьця піва ў грамадзкіх месцах будзе ўхвалены, але пакіне шмат пытаньняў.

Адмяжоўваючыся ад Захаду, урад набліжае законы да заходніх стандартаў. Забарона піць піва ў грамадзкіх месцах павінна зрабіць Беларусь бліжэйшай па ўзроўні культуры да Эўропы і ЗША.

Сапраўды, ніхто ня п’е на вуліцах Чэхіі з рыльца, бо лёгка знайсьці гасподу з вольным месцам, кандыцыянэрам, музыкай і рознымі зручнасьцямі да бурштынавага напою, накшталт прыбіральні. Пляшкі й бляшанкі — гэта для дому, гасьцей ці якога летніку ў гарах.

У Беларусі пасьля ўвядзеньня пастановы сям-там сутыкнуцца зь непрыемнай рэчаіснасьцю. Так, у Баранавічах улетку цяжка знайсьці вольнае месца сярод піўных навесаў, асабліва пасьля 17-й, калі стомлены электарат вяртаецца з працы. Пра зіму і казаць няма чаго — навесы зьнікаюць пасьля 1 кастрычніка, а піўніц у горадзе з антонаву сьлязу. Пакуль няма ў беларусаў і звычкі (а магчыма, і грошай) купляць піва загадзя скрынямі ды захоўваць у лядоўні.

Магчыма, што закон будзе жыць сваім жыцьцём, а пляшкі піва ў руках цячы сваім. Дзейнічае ж даўно ў нас закон пра забарону п’янства ў грамадзкіх месцах. Але парушаюць яго штодня сотні грамадзян. А ёсьць нават сьвяточныя дні, калі закон той ня дзейнічае зусім. Моладзь тады цёгаецца п’яная па вуліцах, гарэлка прадаецца на плошчах пад вокнамі выканкамаў. Міліцыянты ў парадных мундзірах лагодна пазіраюць на ўсё гэта, разганяючы толькі ўдзельнікаў боек.

У гэтыя сьвяточныя для гандлю дні крамы адбіваюць месячныя выручкі й сплываюць у людзей месячныя заробкі. Такія дні цяперака стануцца гэткімі ж вольнымі для піва. А ў астатнія будні за пляшку піва ў руцэ будуць затрымліваць міліцыянты.

Закон будзе ўхвалены, але пакіне шмат пытаньняў. Напрыклад, пра пакуначкі для бутэлек. Ці будуць яны прадавацца, ці бровары будуць іх прыкладаць да пляшкі? Ці магчыма будзе з тых пакункаў піць у грамадзкіх месцах, ці давядзецца выцягваць бутэльку й паказваць пільнаму міліцыянту свой «Дзюшэс»?..

Баранавічы

Каментары

Цяпер чытаюць

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА9

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»19

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?12

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць