Архіў

Мірны атам?

Новая канцэпцыя энэргетычнай бясьпекі, зацьверджаная ўказам прэзыдэнта №399, утрымлівае палажэньне аб магчымасьці будаўніцтва ў Беларусі АЭС да 2010 году.

Галоўная мэта дакумэнта, падпісанага прэзыдэнтам, — павышэньне энэргетычнай незалежнасьці краіны. Сёньня Беларусь амаль цалкам залежыць ад Расеі ў пастаўках энэрганосьбітаў (з усходу імпартуецца больш за 85% паліварэсурсаў, 70% складае расейскі прыродны газ). Такая сытуацыя ненармальная. А паколькі дывэрсыфікаваць каналы паступленьня энэргіі складана з-за таго, што Расея прадае нам энэргію па больш танных коштах, А.Лукашэнка можа прыняць рашэньне пра пабудову атамнай электрастанцыі. Пакуль на 100% ня вырашана, будзе гэта АЭС, ці ўсё ж некалькі гідраэлектрастанцыяў.

Цягам трох год магчыма ўвесьці ў эксплюатацыю некалькі гідраэлектрастанцыяў у Горадні, Полацку, Бешанковічах. Сёньня ў краіне працуюць 22 гідраэлектрастанцыі, тады як у Літве — больш за 60. Яшчэ 50 гадоў таму колькасьць ГЭС у Беларусі сягала 180. Але патэнцыял беларускіх ГЭС ня можа быць вялікі.

Калі ж вырашаць на карысьць АЭС, то, па-першае, у краіне правядуць апытаньне насельніцтва на гэтую тэму, а па-другое, будаваць яе будзе не беларуская, а заходнеэўрапейская кампанія. У кожным разе, у пэрспэктыве мясцовыя рэсурсы павінны забясьпечваць ня менш як 25% энэргіі ад агульнай колькасьці, спажыванай Беларусьсю штогод.

Таксама энэргетычную бясьпеку плянуецца павышаць за кошт пераходу на энэргаэканамічныя вытворчасьці. Да 2010 году энэргаёмістасьць вытворчасьці мае зьнізіцца на 25% проці 2005-га. Колькі ж грошай пойдзе на саму праграму рэфармаваньня, пакуль невядома.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў138

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

Літва нанесла маштабны ўдар па «балонікавай» мафіі: затрыманыя кіраўнікі і дзясяткі кантрабандыстаў20

У Страсбургу прайшла цырымонія ўганаравання Анджэя Пачобута Прэміяй Сахарава. Прэмію атрымала яго дачка

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача56

Выезд вызваленых палітвязняў з Украіны адбудзецца ў бліжэйшыя дні3

МУС Польшчы пракаментавала, ці магчымае аднаўленне чыгуначнага руху з Беларуссю5

«Квадрат» каштуе $2750. Гэта не люкс, а самая танная кватэра ў Мінску6

Расія не пагадзілася на часовае каляднае перамір'е5

Бяляцкі пра магчымыя перамовы: Размаўляць прыходзіцца і з бандытамі6

На фрэсцы ў касцёле ў Віцебску замалявалі некалькі персанажаў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў138

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць