Архіў

Адам Глёбус

2005. Хрысьціна і ксёндз

Па праспэкце плыве ксёндз, перапоўнены ўпэўненасьцю ў сабе. Ён гладзенька прычасаны, валасок да валаска. Ён звышчыста выгалены. Ён шыкоўна й густоўна апрануты. Ён плыве ня проста праз натоўп, а плыве нібыта і над натоўпам. «У ксяндза такі выгляд, нібыта ён ведае пра жыцьцё і сьмерць болей за мяне», — кажа Хрысьціна, доктарка з аддзяленьня дзіцячай траўматалёгіі. Мы з Хрысьцяю п’ём тонік, седзячы за столікам кавярні «Акварыюм», і абмяркоўваем мінакоў — такое вось вечаровае забаўляньне. «Мо ксёндз і напраўду ведае пра сьмерць і жыцьцё болей за доктара? Прынамсі, яно так і выглядае». — «Нічога ён ня ведае!» Хірург ёсьць хірург, сказала — як адрэзала.

2005. Тата і нататнік

У сьне: еду ў невялікім аўтобусе, седзячы поруч з шофэрам. Я чамусьці адказны за дарогу. На вуліцы ноч з дажджом. Аўтобусік прыпыняецца, бо наперадзе «разьвілка» і невядома, куды ехаць далей. Сярод пасажыраў я заўважаю цень таты-нябожчыка. Цень шэры, амаль празрысты. Я падаю яму нататнік і ручку: «Тата, напішы хоць некалькі словаў, пакуль я схаджу і пагляджу дарогу…» «Не змагу. Я паспрабую, але там, дзе я цяпер, ніхто ня піша. Ніхто адтуль не вяртаўся, ніхто не напісаў ніводнага слова, але я паспрабую…» Пакінуўшы аўтобус, я пайшоў праз дождж шукаць дарогі. Я павярнуў улева і пачаў абыходзіць стары, збудаваны ў нэагатычным стылі дом з чырвонай цэглы. Нечакана разьвіднела. Да дому пад’ехаў вялікі жоўта-залацісты экскаватар і пачаў бурыць будынак. Я паспрабаваў крыкнуць, каб спыніць машыну, бо за домам застаўся аўтобус, людзі, тата… Дом абсыпаўся. Побач з домам стаяла вялікае сухое дрэва. Яно пачало валіцца ў мой бок. Адна з галін моцна ўдарыла мяне па твары і прымусіла прачнуцца.

P.S. Зранку патэлефанаваў брат, каб сказаць, што дзядзька наш Сава трапіў у бальніцу. Яму зусім кепска. У яго непраходнасьць кішэчніка. І невядома, ці выжыве татаў сярэдні брат, ці не.

Каментары

Цяпер чытаюць

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда19

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску ўсё ж знайшлі танныя беларускія яблыкі ФОТАФАКТ4

У Мінску школьнікі залезлі ў дэпо і разграмілі кабіну цягніка1

У Трампа «хутка заканчваецца» цярпенне, ён анансаваў новыя санкцыі супраць Расіі16

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі8

«Мянты забралі сабе яго пашпарт, сала і трусы»: беларусы дзеляцца ў сацсетках фота з вызваленымі палітвязнямі4

Амерыканскія сенатары рапрацавалі праект закона ад прызнанні Расіі і Беларусі дзяржавамі — спонсарамі тэрарызму7

Палітвязень расказаў, што цяпер з Фядутам і Паротнікавым у калоніі2

Перанакіраваць паток грузавікоў з закрытай польскай мяжы будзе складана. Вось у чым праблема5

ЗША прапанавалі краінам G7 пачаць канфіскацыю замарожаных рэзерваў Расіі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда19

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць