Архіў

Часам лепш памаўчаць

Цалкам згодны з сп.Бузінным («Пра Расею і Чачню», № 32, 26 жніўня): «Калі апазыцыя хоча перамагчы, ня трэба шукаць нязгодаў з уласным народам».

Ці мажлівае ў прынцыпе разьвязаньне чачэнскае праблемы? Занадта глыбокія карані мае ўзаемная варажнеча. Хутчэй за ўсё, вынікам стане або параза імпэрыі, або «чачэнскі мур», які раз і назаўсёды адасобіць краіну. Менавіта гэты шлях абралі габрэі, страціўшы спадзеў зладзіць з палестынцамі.

Беларусам гісторыя прапанавала, на шчасьце, месца сярод гледачоў, а ня ўдзельнікаў крывавае драмы. Таму я цалкам згодны з спадаром Бузінным («Пра Расею і Чачню», № 32, 26 жніўня 2005): «Калі апазыцыя хоча перамагчы, ня трэба шукаць новых нязгодаў з уласным народам. Чым разьдзьмуваць бясплённыя спрэчкі вакол Чачэніі, ці ня лепш будзе шукаць «агульных гледзішчаў»?

Я не заклікаю паўтараць тэзы пра «чачэнскі бандытызм». Проста трэба ўмець у добры час сказаць, у ліхі — памаўчаць. Ці вы спадзеяцёся ў адзін момант зламаць створаныя магутнаю прапагандоваю машынаю стэрэатып?

Спадарства, болей прагматыкі! Навошта чапаць ліха, калі з уласнымі праблемамі ня можам даць рады? Калі бальшыня беларусаў супраць вайны ў Іраку, то нашто тыя мітынгі ў падтрымку Амэрыкі? Каб потым цікава прабавіць час на Акрэсьціна? Галоўная задача — данесьці да масаў альтэрнатыўную думку пра будучыню свае краіны. Таму пытаньне, хто вінаваты ў чачэнскай/ірацкай вайне, не павінна быць прынцыповым. Людзі галасуюць за «ўсенароднага» ня толькі таму, што ён прагматык, але і таму, што ён увесь час падкрэсьлівае сваю еднасьць з народам. Магчыма, не заўсёды пераканаўча, але каля 50 адсоткаў выбарцаў гатовыя аддаць яму свае галасы. Бо ён гаворыць звыклымі словамі звыклыя рэчы.

Каб перацягнуць людзей на свой бок, трэба болей казаць пра блізкія ім праблемы, і тады вашыя словы знойдуць водгук. І зусім ня трэба лезьці з галавою ў каўкаскую пятлю.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію34

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Усе навіны →
Усе навіны

У сеціве з'явілася відэа масавай бойкі замежнікаў7

На вучэннях «Захад-2025» адпрацуюць планаванне прымянення ядзернай зброі і «Арэшніка»8

У ДТЗ пад Оршай перакулілася 26-гадовая следчая, яе мама загінула5

Мэр Ліды: Маё сэрца заўсёды належала Расіі. Усебакова падтрымліваю тую місію, якую яна выконвае42

Ультраправыя ў Германіі апярэдзілі блок Мерца па папулярнасці13

У Беларусі самакатчыкі будуць атрымліваць «лісты шчасця»6

Бэта-карацін можа дапамагчы з лёгкім загарам. Але ёсць нюансы1

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня5

Больш за сотню архітэктараў за адзін дзень сабралі ў лесе пад Брэстам гіганцкі купал. Навошта?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію34

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць