Архіў

Навіны гаспадаркі ад 23 верасьня

Шок для эканомікі Беларусі

«Для эканомікі Беларусі шокам можа стаць магчымае выроўніваньне цэнаў на нафту», — пра гэта заявіў 21 верасьня на брыфінгу ў Менску намесьнік начальніка эўрапейскага дэпартамэнту МВФ Балаж Хорват. Паводле чыноўніка, адзін з складнікаў эканамічнага росту Беларусі — розьніца паміж таннай расейскай нафтай і экспартным коштам на атрыманыя зь яе нафтапрадукты. Сп.Хорват лічыць, што цана на нафту будзе расьці і зь цягам часу дасягне сусьветнага ўзроўню. Яшчэ адным шокам можа стаць скарачэньне эканамічнага актыўнага насельніцтва і росту колькасьці пэнсіянэраў, і гэтая тэндэнцыя будзе ўжо заўважная з 2007 г.

Сьпіс ліквідаваных турфірмаў

Міністэрства спорту й турызму апублікавала сьпіс са 100 кампаніяў, што пазбаўлены ліцэнзіяў на турыстычную дзейнасьць. Большасьць выпадкаў зьвязана зь нясвоечасовай падачай дакумэнтаў, а таксама з адсутнасьцю прапановаў кампаніяў адносна ўязнога турызму.

Цукровая вайна з Расеяй

Міністэрства эканамічнага разьвіцьця Расеі пачало сьледзтва ў дачыненьні да беларускага цукру. Цукравікі Расеі жадаюць, каб расейскі ўрад увёў у дачыненьні да беларускага цукру кампэнсацыйнае мыта — $149 за тону. Такім чынам расейскія вытворцы прапануюць вырашыць праблему канкурэнцыі беларускага цукру з расейскім, доля якога на ўсходнім рынку складае 8%. Апроч таго, беларускі цукар больш танны ($480 за тону, расейскі — $540). Увядзеньне мыты магчыма толькі пасьля таго, як установяць памер шкоды, нанесенай расейскім вытворцам цукру.

Ізноў па ліцэнзію

Прыватныя мэдцэнтры «Нардзін» і «Экамэдсэрвіс» падалі ў Міністэрства аховы здароўя заяўкі на атрыманьне новых ліцэнзій на ажыцьцяўленьне мэдыцынскай дзейнасьці. Цяпер «Экамэдсэрвіс» не працуе, «Нардзін» трымае толькі аптэкі. Іх ліцэнзіі былі скасаваныя калегіяй міністэрства аховы здароўя.

Біржа №3

Да канца году пры канцэрне «Белнафтахім» будзе створаная біржа нафтапрадуктаў. На ёй будзе адзін брокер — Беларускі нафтавы гандлёвы дом, заснавальнікамі біржы будуць дзяржаўныя прадпрыемствы — вытворцы нафтапрадуктаў. На сёньня ў Беларусі дзейнічаюць валютна-фондавая й таварна-сыравінная біржы.

ЗД

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасля канцэрта Каржа з Польшчы дэпартавалі трох беларусаў4

Пасля канцэрта Каржа з Польшчы дэпартавалі трох беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі расійскі амбудсмен сустрэлася з украінскім прадстаўніком2

Трамп так і не ўвёў санкцыі супраць Расіі і Пуціна. Ці варта верыць яго новым пагрозам?10

Навукоўцы ўпершыню зафіксавалі аранжавую акулу-няньку ФОТА4

Рэвалюцыя ў бесправадной зарадцы: японцы прапануюць рашэнне, якое можа канчаткова замяніць кабелі5

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?13

У італьянскай Балонні беларусу забаранілі бываць у цэнтры горада1

Украінцы паведамілі пра вызваленне чатырох сёл на Данеччыне

Палкоўнік з Вайсковай акадэміі лічыць, што беларускае войска даспела да касмічнай групоўкі12

У Цэнтральным парку Гомеля часта спявае афрыканец. Што за ён?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля канцэрта Каржа з Польшчы дэпартавалі трох беларусаў4

Пасля канцэрта Каржа з Польшчы дэпартавалі трох беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць