Культура55

Распачата друкаванне факсіміле Полацкага Евангелля канца ХІІ — пачатку ХІІІ ст.

4 снежня ў Мінску, у тэхнічным цэнтры «СНАМІ», урачыста запушчана друкаванне факсіміле аднаго з найстаражытнейшых помнікаў айчыннай кніжнай культуры — знакамітага Полацкага Евангелля канца ХІІ — пачатку ХІІІ стагоддзя.

Акцыя прайшла ў межах Года кнігі і прымеркавана да 1150-годдзя Полацка. Гэты праект з’яўляецца вынікам сумеснай пяцігадовай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнай акадэміі навук, выдавецтва Беларускага экзархата і міжнароднага дабрачыннага фонду «Сям’я — Яднанне — Айчына».

Паводле слоў намесніка дырэктара НББ па навуковай працы і выдавецкай дзейнасці кандыдата культуралогіі Аляксандра Сушы, Полацкае Евангелле — унікальны помнік славянскай пісьменнасці, які паказвае глыбокія карані праваслаўных традыцый на беларускай зямлі.

«Такіх старажытных кніг у нас больш няма, — адзначыў ён. — Можна ўспомніць хіба што Тураўскае Евангелле, якое дайшло да нас толькі ў дзесяці старонках.

Тут жа мы маем поўнааб’ёмную кнігу, якую нездарма завуць першакнігай беларускага народа — у ёй знайшлі адлюстраванне глыбокія традыцыі нашай пісьменнасці».

Полацкае Евангелле ўяўляе сабою рукапісную кнігу ў выглядзе кодэкса, якая складаецца з 172 лістоў пергаменту. Тэкст напісаны старажытнай формай кірыліцы, якая выкарыстоўвалася ў ранніх рукапісах як від найболей урачыстага ліста. Вялікую цікавасць уяўляе афармленне кнігі, а таксама нататкі і ўкладныя запісы палачан ХІІІ-XIV стагоддзяў, якія захавалі асаблівасці жывой мовы нашых продкаў.

Сёння рэліквія знаходзіцца па-за тэрыторыяй Беларусі і мала даступная нават для даследчыкаў. Асноўная частка ўнікальнага кніжнага помніка захоўваецца ў зборы Расійскай нацыянальнай бібліятэкі ў Санкт-Пецярбургу, яшчэ два лісты — у фондах Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў Маскве.

Факсіміле дазволіць максімальна аўтэнтычна ўзнавіць знешні выгляд і арыгінальную структуру кніжнага помніка, вярнуць яго ў культурную прастору Беларусі, зрабіць яго па-сапраўднаму нацыянальным здабыткам.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»4

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуску з рэдкай групай крыві, што трапіла ў ДТЗ у Тайландзе, выратавала жыхарка Крыма18

Што вядома пра расійскі след у гучнай карупцыйнай справе ўкраінскага «Энергаатама»14

У Мінску быў свой шэдэўр Альбрэхта Дзюрэра. Дзе ён цяпер?9

Кіраўнік Пентагона абвясціў пра пачатак ваеннай аперацыі супраць наркакартэляў у Заходнім паўшар’і12

«Нью Глен» адправіўся да Марса. Blue Origin Джэфа Безаса паспяхова запусціла ракету са спадарожнікамі НАСА

У Швецыі рэзка ўзрасла колькасць сэксуальна залежных людзей. Усё пачалося з публікацыі кнігі3

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі37

Украіна ўпершыню афіцыйна ўжыла ракеты «Фламінга»13

У Віцебску хочуць прадаць праз аўкцыён частку чыгуначнага вакзала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»4

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць