Усяго патроху44

Памерла Бесі Купер, найстарэйшая жыхарка Зямлі

Ёй было 116 гадоў

Амерыканка Бесі Купер памерла сёння ў доме для састарэлых у Манро (Джорджыя),
дзе жыла апошнія 10 гадоў. Прычынай, як паведамляецца, была страўнікавая інфекцыя.

Купер назвалі самай старой жыхаркай Зямлі ў студзені 2011 года, калі ў веку 114 гадоў памерла амерыканка Юніс Сэнбарн.
Але неўзабаве была верыфікаваная бразільская доўгажыхарка Марыя Гомес Валенцім, якая нарадзілася 9 ліпеня 1896 — на два месяцы раней за Купер. Марыя Гомес сканала 21 чэрвеня 2011, і тытул зноў перайшоў да Купер. Яна нарадзілася 26 жніўня 1896 г. у штаце Тэнесі (Саліван-Каўнці). Дзявочае прозвішча — Бpayн (па-ангельску Besse Berry Brown). Яна была трэцім дзіцем з васьмі ў яе бацькоў. Бэсі скончыла школу East Tennessee Normal School і была настаўніцай у родным штаце Тэнесі да пераезду ў штат Джорджыя. Выкладала ў школе Between School. У 1924 годзе ва ўзросце 28 гадоў выйшла замуж за Лютэра Купера, у 1929 годзе нарадзіла першага сына, а ў 1963 годзе заўдавела.

У дзень яе 115-годдзя ў Бэсі было чацвёра дзяцей, 12 унукаў, 15 праўнукаў і 1 прапраўнук, паведамляе Вікіпедыя.

Цяпер самай старой жыхаркай планеты лічыцца Дзіна Манфрэдыні, 115-гадовая амэрыканка італьянскага паходжання, якая жыве ў штаце Аёва.

Самы стары мужчына на планеце — японец Дзіраэман Кімура — ён маладзейшы за Манфрэдыні на два тыдні.

Беларуская доўгажыхарка Ганна Рагель пражыла, калі верыць дакументам, на пяць гадоў даўжэй за Бесі Купер.

Яна нарадзілася ў 1889 годзе ў вёсцы Белыя (цяпер Маладзечанскі раён). Там і жыла. Яе мужык пры Польшчы быў кавалём. Калі бальшавікі забралі кузню — працавала, як і ўсе, у калгасе аж да пенсіі, на якую пайшла ў 1965 г., у веку 76 гадоў. Выгадавала чатырох дзяцей, дажывала пры дачцэ ў Маладзечне. Памерла Ганна Рагель у 2010 годзе.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць