Літаратура66

Ніл Гілевіч. Новыя вершы

* * *
Няхай шалеюць гэныя, а я…
А я шчаслівы тым, што столькі маю
Надзейных, верных, любых мне сяброў.
Шчаслівы тым, што цвёрда веру-знаю:
Не, не дадуць яны загінуць краю,
Дзе ад вякоў пульсуе наша кроў,
Кроў нашай Памяці, кроў Родных Слоў!

Будзьма, кім ёсць!

«Станьма, як немцы! Або — як англійцы!
Ну гэта ж так проста:
З’ездзі, пабач — і іх дух і веру прымі!»
Гэта — наіўнасць. Не станем павек.
Дый навошта?
Будзьма, кім ёсць мы —
Крывіцкага роду людзьмі!

Апошняя страфа з адной ненапісанай балады

Тады і нанёс мне сябар мой рану.
Такую рану, што думаў: не ўстану.
Выжыў. І цыўкаю сціху. Аднак
Гляджу на жыццё ўжо інакш, інакш…

Што гэта, Божа?

Што гэта, Божа? Няўжо невылечная нарасць
Губіць іх душы і сэрцы, бязглуздзіць галовы?
Гэта ўжо не абыякавасць, гэта — нянавісць
Да найсвятой са святыняў — да роднае мовы.

Ну, галоўнае…

Ой, як усе навучыліся ў нас гаварыць!
Як красамоўна, як гладка, як думна-разумна!
Ну, а галоўнае: іншы галовы дурыць
Можа гадзінамі — і анікому не сумна!

На тэму: бацькі і дзеці

На камуністаў ядавітай сліны
Ён не шкадуе. Нават калі хтось
Маральнасцю да той належаў плыні,
Якую заснаваў Ісус Хрыстос.
Паколькі камуністам быў і родны
Ягоны татка, дык цікава знаць:
Ці ходзіць ён, ад ерасі свабодны,
На бацькаву магілу папляваць?

«Во каб цябе!..»

«Во каб цябе!..» Гэта я так на Музу сваруся.
Штось баставаць пачала. На чацвёрты радок,
Як на чацвёрты паверх без ліфта, узбяруся —
І адчуваю: усё! Далей ні на крок!

Як вернік у храм

Верш не павінен быць як нейкі хлам.
Радкоў сяк-так скілзаных — не цярплю.
Я ў верш хачу заходзіць, як у храм —
Як вернік у касцёл або ў царкву.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка знік з інфармацыйнай прасторы4

Дзмітрый Лукашэнка знік з інфармацыйнай прасторы

Усе навіны →
Усе навіны

Губернатары выступаюць з заклікамі да беларусаў не лётаць у Расію. Прэс-службы вінавацяць штучны інтэлект8

Затрыманую ў Варшаве на запыт Інтэрпала беларуску на радзіму не экстрадуюць3

Cпрасцілі правілы рэгістрацыі зямельных участкаў

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну20

ЗША збіраюцца перадаць Кіеву крылатыя ракеты JASSM2

Беларуса, які напаў на Паўла Латушку, ужо дэпартавалі з Польшчы ў Беларусь4

У Расіі маланкай забіла на пляжы трох чалавек. Як так атрымалася?4

У Індыі памерла найстарэйшая азіяцкая сланіха. Ёй было больш за 100 гадоў1

У Гомелі адбыўся пажар у раёне прадпрыемства ВПК

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка знік з інфармацыйнай прасторы4

Дзмітрый Лукашэнка знік з інфармацыйнай прасторы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць