Літаратура33

Сяргей Сыс. Тыран ды іншыя вершы

Тыран
(прэлюдыя да шведскага паэтычнага марафону)

Я не магу гуляць у блазна,
лупіць у лжывы барабан.
Я адчуваю, што заразны —
цурчыць зараза з ран.

Калека мо? Ці проста хворы?
Ды не… змагу яшчэ й стакан.
Ці ў аднаго такое гора —
такі ліхі джыган.

Я не магу любіць вас, людзі,
і гэта горшая з заган…
Пакуль тут крыўду сеяць будзе
жывы пакуль тыран…

Дальтонiк
(прэлюдыя № 2 да шведскага паэтычнага марафону)

Я жыву пасярод чырвона-зялёных дрэваў
на такім жа чырвона-зялёным праспекце,
дзе на святы гучаць ачмурэлыя спевы
і сцяжкамі харчуюцца пульхныя дзеці…

Людзі ў дзіўных зялёна-чырвоных строях
піва п’юць, ці віно (калі ёсць) па кватэрах,
ці навіны глядзяць па БТ пра тутэйшых герояў,
ці займаюцца сэксам пасля няхітрай вячэры.

Шчасны я, бо гуляю без пэўнай нагоды…
Не глядзі мне ў патыліцу, дзядзька палкоўнік, —
я стаю не злачынцам на пляцы Свабоды,
Я не хворы, хіба што звычайны дальтонік…

У горадзе, дзе…
(прэлюдыя № 3 да шведскіх чытанняў да 19 снежня)

У горадзе, дзе на дамах і засовы, і краты,
І ўсё адно ў тых дамах — павукі і хімеры.
У горадзе, дзе не жадаюць смяяцца дзяўчаты,
Калі баяць сумныя казкі для іх кавалеры.

У горадзе, дзе давялося аднойчы мне ночыць,
А золкам вулкамі спехам сыходзіць нервова,
Пры гэтым з трывогай глядзець у сустрэчныя вочы
Хапаючы ротам туман і губляючы словы.

У горадзе, дзе я не змог стаць сваім і жаданым,
З тубыльцамі разам складаць для свіней хваласпевы і оды —
Адгэтуль хіба што мой пах застанецца тыранам
У горадзе, дзе…
у горадзе, дзе…
у горадзе, дзе…
не знайшоў я свабоды.

Воля
(прэлюдыя № 4 да шведскіх літаратурных чытанняў)

Можна сесці на брудны кардон ля ўваходу ў метро,
Лепш каля «Інстытута культуры», а не — дык «Нямігі»,
І ў падраны пакет, капялюш ці наогул вядро
Падаянне збіраць, апрануўшы рыззё забулдыгі.

Памаліцца на літасць разбэшчанага патруля,
Што нахабна здзірае з падлеткаў чырвоныя крылы,
Падлічыць вашу шчодрасць і скласці рубля да рубля,
Каб затым скіравацца туды, дзе «свабода — «чарнілу!»

Перайсці праз масткі на будоўлю, каб там лоб у лоб
З важаком аднавокім свабоднае зграі сабачай
Піць з нямытае місы «Ляснічага зоры» ўзахлёб
І сярод рубероіду скурчыцца ў радасным плачы.

Гэта ўсё ірэальна, але верагодна,
Як захочаш напоўніцу дыхаць свабодай!

Каментары3

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка знік з інфармацыйнай прасторы4

Дзмітрый Лукашэнка знік з інфармацыйнай прасторы

Усе навіны →
Усе навіны

Губернатары выступаюць з заклікамі да беларусаў не лётаць у Расію. Прэс-службы вінавацяць штучны інтэлект8

Затрыманую ў Варшаве на запыт Інтэрпала беларуску на радзіму не экстрадуюць3

Cпрасцілі правілы рэгістрацыі зямельных участкаў

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну20

ЗША збіраюцца перадаць Кіеву крылатыя ракеты JASSM2

Беларуса, які напаў на Паўла Латушку, ужо дэпартавалі з Польшчы ў Беларусь4

У Расіі маланкай забіла на пляжы трох чалавек. Як так атрымалася?4

У Індыі памерла найстарэйшая азіяцкая сланіха. Ёй было больш за 100 гадоў1

У Гомелі адбыўся пажар у раёне прадпрыемства ВПК

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка знік з інфармацыйнай прасторы4

Дзмітрый Лукашэнка знік з інфармацыйнай прасторы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць