Грамадства33

Два гады калоніі і буйны штраф далі хлопцу за ўдзел у мерапрыемствах «Актыўнымі быць файна»

22-гадовага хлопца, якога прызналі вінаватым у ўдзеле ў дзейнасці так званага экстрэмісцкага фармавання «Актыўнымі быць файна», прысудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі і штрафу ў 500 базавых велічынь (21 тысяча рублёў), паведамляюць «Мінск-Навіны».

Хлопец, паводле следства, далучыўся да фармавання ў лютым 2022 года. «У інтарэсах «Актыўнымі быць файна» ён удзельнічаў у анлайн і афлайн трэнінгах, арганізаваных гэтым экстрэмісцкім фармаваннем на тэрыторыі Мінска і Магілёва, а таксама ў 2023—2024 гадах прыняў удзел у мерапрыемствах на тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі ў якасці прадстаўніка гэтага аб'яднання», —кажуць у пракуратуры.

Пракуратура лічыць, што гэтыя мерапрыемствы мелі мэтай уцягванне грамадзян Беларусі ў экстрэмісцкую дзейнасць праз культурныя, адукацыйныя і іншыя праекты.

На судзе малады чалавек прызнаў, што ўсведамляў накіраванасць дзейнасці арганізацыі, але не ўсведамляў сур’ёзнасці наступстваў сваіх дзеянняў. Суд прызнаў яго вінаватым паводле ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (удзел у экстрэмісцкім фармаванні).

АБФ (Актыўнымі Быць Файна) — арганізацыя нефармальнай адукацыі, заснаваная ў Беларусі ў 2015 годзе, гэта праект па папулярызацыі методыкі шведскіх вучэбных гурткоў.

Да 2021 года АБФ працавала ў розных гарадах Беларусі, уключаючы ўсе абласныя цэнтры. Пасля прымусовай ліквідацыі арганізацыі ў Беларусі яна аднавіла сваю дзейнасць у Літве, Польшчы і Грузіі як ініцыятыва беларускай дыяспары. Скразнымі тэмамі дзейнасці з’яўляюцца правы чалавека, фемінізм, гендарная роўнасць, экалагічнасць і інклюзіўнае грамадства.

Каментары3

  • Файная
    15.07.2025
    Фэмэнізм, гендэр, лгбт… якому чамусці карыснаму такія “гурткі” могуць навучыць? Гэта звычайная грантавая мулька, скіраваная на ўбіццё кліна ў нашае грамадства.
    Хлопца шкада, але такія нда нам непатрэбныя!
  • Nura
    15.07.2025
    Файная, правільна, бо нам патрэбная дыктатура. Проста не лукашэнкаўская, але хрысціянска-традыцыйная. І правы чалавека не патрэбныя - а то што гэта прыдумалі, павагу да розных рэлігій (нароўні з павагай да атэістаў). Даеш дыктатуру пралетарыяту! цьфу, дыктатуру хрысціянскую!
  • Рэха
    15.07.2025
    Nura, так , нам патрэбная дыктатура, як у Літве. Калі хтосці не падабаецца сваімі поглядамі, адразу будзем пазбаўляць грамадзянства, забіраць маёмасць і высылаць з краіны. Назавем гэта дыктатура па-Ціханоўску ў гонар нашага Прэзідэнта-электа, якая як раз у гэтай краіне мае магчымасць набрацца найлепшага сусветнага досведу вычышчэння краіны ад непатрэбных правоў.
    І ўвогуле, скажыце, а пасіўным быць не файна? Гэта не дыскрымінацыя?

Цяпер чытаюць

«Частку сваякоў я адсеяла». Гамяльчанка, якая жыве ў Адэсе, распавяла пра адаптацыю да абстрэлаў, украінскую мову і свой блог

«Частку сваякоў я адсеяла». Гамяльчанка, якая жыве ў Адэсе, распавяла пра адаптацыю да абстрэлаў, украінскую мову і свой блог

Усе навіны →
Усе навіны

Дачка Надзеі Ермаковай пастаўляе рыбу ў калоніі, бальніцы і сілавікам10

У Валагодскай вобласці РФ мост абрынуўся пад вернікамі проста падчас хрэснага ходу6

«VIP-кліентка» КДБ. Гісторыя шведскай беларускі, якую арыштавалі на радзіме і вызвалілі разам з Ціханоўскім4

На станцыі метро «Плошча Леніна» жанчына ўпала на рэйкі

Як ідзе рамонт моста на праспекце Незалежнасці ФОТЫ1

У Літве хочуць стварыць дронавую заслону на мяжы з Беларуссю1

«Патэлефануйце Пуціну»: Рутэ папярэдзіў Кітай, Індыю і Бразілію пра другасныя санкцыі3

У парку Чалюскінцаў з’явіцца «Вежа свабоднага падзення»2

Мядзведзеў пра ўльтыматум Трампа: Расіі ўсе роўна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Частку сваякоў я адсеяла». Гамяльчанка, якая жыве ў Адэсе, распавяла пра адаптацыю да абстрэлаў, украінскую мову і свой блог

«Частку сваякоў я адсеяла». Гамяльчанка, якая жыве ў Адэсе, распавяла пра адаптацыю да абстрэлаў, украінскую мову і свой блог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць