Грамадства11

Міністр адукацыі пярэчыць Лукашэнку: У Беларусі няма рэсурсу для зніжэння платы за навучанне ў ВНУ

У Беларусі няма рэсурсу для зніжэння платы за навучанне ў ВНУ і патрэбы ў гэтым. Такую заяву зрабіў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч 21 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску, каментуючы даручэнне кіраўніка дзяржавы «разабрацца з высокай платай за адукацыю».

Як паведамлялася раней, Аляксандр Лукашэнка, наведваючы сёння Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, заявіў, што цэны на навучанне ў Беларусі «дастаткова высокія» і іх трэба «прытармазіць». «З гэтым трэба разабрацца», — сказаў ён, звяртаючыся да кіраўніцтва Міністэрства адукацыі і Адміністрацыі прэзідэнта. На думку Лукашэнкі, на першых двух курсах вучобы аплата павінна быць «ашчаднай», а на старэйшых — «трэба паглядзець».

Міністр адукацыі, у сваю чаргу, заявіў, што ў Беларусі няма рэсурсу для зніжэння цэн на навучанне. «У нас датуецца платная адукацыя, траціну наяўных і капітальных расходаў аплачвае дзяржава. На наступны год у бюджэце краіны не запланаваны расходы на кампенсацыю студэнтам платнай формы», — паведаміў Маскевіч.

У выпадку прыняцця рашэння аб зніжэнні платы за навучанне гэтыя расходы трэба будзе спецыяльна прадугледзець у бюджэце.
Аднак, як лічыць міністр, у Беларусі няма патрэбы набіраць такую вялікую колькасць студэнтаў платнай формы.

Ён таксама адзначыў, што сёння студэнты многіх спецыяльнасцяў маюць магчымасць працаваць падчас вучобы.

Нагадаем, у 2011/2012 навучальным годзе кошт навучання ў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных установах Беларусі павышаўся чатыры разы:

1 верасня 2011 года — прыкладна на 20%, у кастрычніку-лістападзе — на 25%, 1 лютага 2012 — на 29%, 1 чэрвеня — на 5%.

Паводле звестак Мінадукацыі, у гэтым навучальным годзе кошт платнага навучання на дзённай форме ў ВНУ складае ад 7 млн. 153 тыс. рублёў (прыкладна 800 долараў ЗША) да 14 млн. 950 тыс. за навучальны год,
ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі — ад 2 млн. 730 тыс. да 9 млн. 811 тыс. рублёў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Жонцы брытанскага дыпламата прысудзілі 7 гадоў калоніі за палітыку3

Жонцы брытанскага дыпламата прысудзілі 7 гадоў калоніі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Пяскоў: Пуцін запрасіў Зяленскага ў Маскву «пагаварыць, а не капітуляваць»7

«Мінская праўда» апублікавала прэс-рэліз Аб'яднанага пераходнага кабінета і пахваліла яго працу4

Арына Сабаленка трэці год запар выйшла ў фінал US Open6

У Полацку на месцы, дзе будавалі радзільны дом, будзе аўтасалон3

ЗША скароцяць фінансаванне абароны еўрапейскіх краін, якія мяжуюць з Расіяй17

У Аргенціне сямейная пара вярнула карціну, скрадзеную нацыстамі. Хоць і не хацела гэтага рабіць

МЗС Польшчы: Затрыманне паляка ў Лепелі можа быць правакацыяй9

З'явіўся новы траян, які крадзе даныя банкаўскіх картаў

У Мінску заўважылі самаробную прыбудову да першага паверха шматпавярховіка. Гэта законна?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонцы брытанскага дыпламата прысудзілі 7 гадоў калоніі за палітыку3

Жонцы брытанскага дыпламата прысудзілі 7 гадоў калоніі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць