Грамадства44

У крамы вярнулася чарговая санкцыёнка — італьянскія і польскія сыры

Праз тры з паловай гады пасля контрсанкцый у беларускія крамы пачалі вяртацца італьянскія сыры. Пакуль абмежаваным асартыментам — грана падана і гарганзолы, піша Onliner.by.

Абмежаванні на імпарт ежы з недружалюбных краін увялі з 1 студзеня 2022 года. Тады ж прадугледзелі механізм квот, дзякуючы якому можна было б завезці санкцыёнку «для забеспячэння збалансаванасці на спажывецкім рынку». Абмежаванні некалькі разоў карэктавалі, у выніку на паліцы вярнуліся еўрапейскія садавіна, гародніна, арэхі, многія прысмакі.

Падобна на тое, цяпер прыйшла чарга італьянскага сыру. У сетцы «Карона» ўпакоўкі па 150 грамаў грана падана каштуюць 25,74 і 27,95 рубля.

Чытачы паведамляюць, што ў іншых крамах заўважылі італьянскую гарганзолу.

У мясным аддзеле вялікіх зменаў няма — на месца іспанскага хамона прыйшлі прадукты беларускіх і расійскіх мясакамбінатаў. З еўрапейскага мяса прысутнічае толькі прашута з Сан-Марына, бо на гэтую краіну контрсанкцыі не распаўсюджваюцца.

Пазней чытачы паведамілі, што на паліцы вярнуліся сыры камамбер і бры вытворчасці польскай кампаніі Mlekovita. Адна ўпакоўка каштуе ў раёне 13 рублёў.

Каментары4

  • даведка
    05.09.2025
    Евроторговский emall месяц назад даже вывесил огромные баннеры о возвращении в продажу итальянских макарон Reggia, только не знаю из новой или старой партии.
  • Сымон
    05.09.2025
    даведка, вось толькі возіць іх дазволена не Еўраопту, а добра вядомай імпартам падсанкцыйных шакаладак Ritter Sport і пастаўкамі падсанкцыйных чыпаў у Расею ТАА "Логистическая компания Восток" Сяргея Цяцерына. Таго самага, які сядзеў за абедзенным сталом з Лукашэнкай, калі па тому сталу бегаў Умка. А яшчэ Цяцерын - гэта тый самы гаманец рэжыма, якому ўсе аўтамабілі пад час перакрочвання мяжы Лукашэнка абавязаў плацяць аброк за ліпавую дэзінфекцыю ва ўмовах, калі афіцыйна ніякай пандэміі ў Беларусі абвешчана не было. Чарговая нахабная карупцыйная схема таракана.
  • даведка
    05.09.2025
    В описании импортёром указано ООО «Евроторг», может, старое не изменили. Сам не заказывал, потому что самые нишевые и с низким содержанием белка.

Цяпер чытаюць

Міліцыя рассылае самакатчыкам эсэмэскі аб парушэнні імі правілаў дарожнага руху1

Міліцыя рассылае самакатчыкам эсэмэскі аб парушэнні імі правілаў дарожнага руху

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп паабяцаў не пакінуць без адказу рашэнне ЕС аштрафаваць Google на 3,5 мільярда даляраў2

У Мінску адкрыецца яшчэ адзін будаўнічы гіпермаркет Mile

МЗС Польшчы заклікала польскіх грамадзян пакінуць Беларусь4

Беларусы ў сацсетках хваляцца хатнімі ўраджаямі кавуноў ФОТЫ

Украінскі беспілотнік вывеў са строю найбуйнейшы НПЗ «Раснафты»2

У самым цэнтры Мінска адкрылі ліванскі рэстаран

Украінскі пракурор спаліўся, калі яго жонкі — цяперашняя і былая — пахваліліся ў шоу «Супермама» занадта дарагім жыццём22

Большасць загінулых пры крушэнні фунікулёра ў Лісабоне — іншаземцы

Трамп вырашыў перагледзець міжнародную дамову, якая забараняе прадаваць магутныя баявыя дроны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя рассылае самакатчыкам эсэмэскі аб парушэнні імі правілаў дарожнага руху1

Міліцыя рассылае самакатчыкам эсэмэскі аб парушэнні імі правілаў дарожнага руху

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць