Надвор'е33

На Каляды прагназуецца рэзкае пацяпленне

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 23 снежня, у Беларусі чакаецца пахмурнае з праясненнямі надвор’е.

Ноччу ў многіх раёнах снег. Днём месцамі невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 11–17°С, пры праясненнях да 18–20°С, днём мінус 9–15°С.

У Мінску ў нядзелю пахмурна. Ноччу часам снег, днём невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 13–15°С, днём 11–13°С марозу.

24 снежня сіноптыкі прагназуюць складаныя ўмовы надвор’я. Пахмурна з праясненнямі, ноччу па паўднёвым захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі снег, завея, месцамі моцны снег, на дарогах снежныя заносы,

па захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей мокры снег з дажджом, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 5–10 м/с, ноччу па захадзе, днём на большай частцы парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 13–20°С, па паўночна-ўсходняй палове пры праясненнях да 21–25°С марозу; днём 9–15°С ніжэй за нуль, у паўднёва-заходніх раёнах мінус 3–8°С, у крайніх заходніх раёнах каля 0°С.

25 снежня чакаецца рэзкае паслабленне маразоў. Пераважна пахмурна.
На большай частцы тэрыторыі ападкі (снег з пераходам у дождж). Месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы 6–11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад 0°С па паўднёвым захадзе да мінус 15°С па ўсходзе краіны;
днём мінус 3, плюс 3°С, у паўднёва-заходніх раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей да 4–5°С вышэй за нуль.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Сляды яшчэ аднаго зніклага актывіста з Гомельшчыны адшукаліся ў магілёўскай турме

Былая прэм'ерка Ісландыі: Ісландская мова пад пагрозай знікнення23

Учарашні ўдар украінскіх дронаў па Наварасійску прывёў да значных страт у расійскай СПА4

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць