Тэлеграм-канал «Метеовайб» сабраў фатаграфіі з розных рэгіёнаў краіны. Снег заўважылі ў Мінску, у Віцебскай вобласці і ў Магілёве.

Орша

Пад Оршай
На паўночным усходзе краіны нават утварылася невялікае снегавое покрыва. Найбольшая таўшчыня — каля 3 см — была зафіксаваная на метэастанцыі ў Сянне.

Віцебск

Гарадок
Паводле прагнозаў, ужо заўтра снег зноў вернецца. Разам з цёплым фронтам цыклону, што цяпер знаходзіцца над Польшчай, у Беларусь прыйдуць ападкі: у многіх раёнах чакаецца дождж з мокрым снегам. На поўначы да вечара снег узмоцніцца, таму магчымыя галалёдзіца і новы пласт снегу.
Каментары