Грамадства44

Івонка Сурвіла звярнулася з навагоднім віншаваннем

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла звярнулася з навагоднім прывітаннем.

Дарагія суродзічы!

Бог нам даў цудоўны край, які нарадзіў безьліч вялікіх мастакоў, музыкаў, паэтаў, добрых людзей. Бог нам даў адну з найпрыгажэйшых моваў у сьвеце. Наш народ працавіты, таленавіты, жыцьцяздольны. Сёньня мы маглі б жыць заможна і шчасьліва ў цэнтры Эўропы. Цяжка зразумець, чаму мы сталіся апошняй дыктатурай Эўропы, і як мы пагадзіліся з гэтым. Жывём пад ботам чалавека, які ня варты нас, ня любіць нас, зьдзекуецца над найлепшымі сынамі нашага народу, над усім, што дарагое беларускай душы.

У гісторыі, аднак, не адных нас напаткаў такі лёс. З жахам чытаю пра досьвед іншых народаў, былых ахвяраў імпэрыялізму XIX і XX стагодзьдзяў.

І як ня дзіўна, яны таксама перажылі доўгія пэрыяды дэнацыяналізацыі. І яны хацелі зраўняцца з калянізатарамі, адмаўляючыся ад сваіх каранёў, ад сваёй мовы, ад сувязяў са сваімі змагарамі за волю. Заміж каб любіць і паважаць іх, яны бачылі ў іх абліччы толькі сваю ўласную бяду.

Дарагія суродзічы! Дзялюся з Вамі гэтымі думкамі напярэдадні Новага году з надзеяй, што задумаемся разам над тым, да чаго нас давяла доўгая няволя. Магчыма, каб цаніць, любіць і паважаць адзін аднаго, нам трэба прыпомніць, што мы ўсе сыны і дочкі тае самае беларускае зямлі. Мо хапіла б гэтага, каб адчуць у нашых сэрцах салідарнасьць між намі і моц гэтае салідарнасьці.

Беларусь — незалежная краіна. Мы маем права вымагаць, каб тыя, што намі кіруюць, шанавалі нас, каб ставіліся з павагай да нашай волі і цанілі нашыя каштоўнасьці.
Мы маем права гаварыць, што хочам, зьбірацца, калі хочам, працаваць і вучыцца, дзе хочам. Мы ёсьць гаспадарамі нашае зямлі.

Калі мы гэта зразумеем — мы шмат наблізімся да зьдзяйсьненьня нашых летуценьняў пра вольную і заможную Беларусь.

І край наш зможа нарэшце заняць сваё пачэснае месца між іншымі паўнавартаснымі краінамі сусьветнай сям’і народаў.

З глыбіні сэрца жадаю усім нам, каб гэта сталася ўжо ў Новым, 2013 годзе. Жыве Беларусь!

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў5

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

На працоўным стале ў Пуціна стаіць камп'ютар з аперацыйнай сістэмай, якая ўжо шмат год не абнаўляецца14

Ціханоўская: Яны не хочуць перамоў, яны хочуць, каб мы добраахвотна пайшлі ў турмы8

Трамп неанансавана перагаварыў з Пуціным: Пуцін сказаў, і вельмі рашуча, што яму давядзецца адказаць на атаку па аэрадромах21

Новак Джокавіч зрабіў чарговую пародыю на Сабаленка. Тая падыграла1

Бацька 14-гадовай школьніцы, якая памерла ў бальніцы, падаў заяву ў міліцыю1

Падчас візіту Патрыярха Кірыла на мінскай Нямізе паралізавала рух ВІДЭА9

Фатограф-агент Мішчук не памятае, як рабіў свой здымак на пашпарт прыкрыцця. І яшчэ шмат што не памятае10

На выставе «Белагра» перамог Прыгожын2

Пуцін упершыню пракаментаваў падрыў моста, які абрынуўся на цягнік у Бранскай вобласці7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў5

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць