Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»88

Як мяне палічылі чэрававяшчальнікам:)

Вакол прынцыпаў працы незалежных мэдыяў на беларускую аўдыторыю даўно ламаюцца дзіды. Змагаюцца, умоўна кажучы, "рэвалюцыйны" і "адукацыйны" (ці, калі хочаце, культурніцкі) падыходы.

Чарговы раз едучы ў Вільню цераз Ашмяну, згадваю анэкдатычны выпадак паўгадовай даўніны.

Аўтобус там стаіць звычайна хвілін 15. Дай, думаю, зайду ў шклянку-кавярню, глыну кубачак гарачага напою.

Між тым у партаманэце толькі 50-тысячная купюра. Выбачайце, кажу кабеце-гаспадыні, драбнейшых няма.

А ў яе прыймач працуе: песьні, тое-сёе... І раптам адтуль маім голасам гучыць прыкладна такая тырада:

— Расейскія алігархі, назапасіўшы вялікія капіталы, ласа глядзяць на беларускую ўласнасьць…

Цётачка аслупянела: што за прыколы?

Я і сам не адразу зразумеў. Потым скеміў: гэта ж хваля "Радыё Рацыя"! Напярэдадні адтуль мне тэлефанавалі, бралі нейкі камэнтар датычна наступстваў "газавай вайны" з Расеяй.

Шчыра кажучы, датуль я сябе ні разу ў этэры "РР" ня чуў. Да Менску хваля амаль што не дабівае, дый часу няма за ёй ганяцца. Відаць, гэта ўлічваюць і кіраўнікі "РР", разьвіваючы апошнім часам свой сайт.

Факт тое, што Заходнюю Беларусь незалежнае радыёперадаваньне ахоплівае значна лепей. Пытаньне, аднак, у якасьці кантэнту ды ступені цікаўнасьці публікі да альтэрнатыўных крыніцаў. Гэтая цікаўнасьць, дарэчы, прыкметна падвысілася менавіта ў выніку нафтагазавай вайны.

Зацьверджаны днямі ў Варшаве спадарожнікавы тэлеканал "Белсат" патэнцыйна мае немалую аўдыторыю. Але наколькі патрапіць у яблычак ягоная канцэпцыя? Увогуле вакол прынцыпаў працы незалежных мэдыяў на беларускую аўдыторыю даўно ламаюцца дзіды. Змагаюцца, умоўна кажучы, "рэвалюцыйны" і "адукацыйны" (ці, калі хочаце, культурніцкі) падыходы. Выглядае на тое, што польскае кіраўніцтва "Белсату" схіляецца да другога. Што, у сваю чаргу, выклікае ў каго-кольвек з экспэртаў слаба прыхаваны скепсіс: маўляў, калі "Белсат" застанецца на ўзроўні "культуралягічнага каналу для прасунутых беларусаў", вялікай папулярнасьці чакаць ня варта.

Пажывем — пабачым:)

Каментары8

Цяпер чытаюць

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй19

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Усе навіны →
Усе навіны

Пяцёра школьнікаў у Слоніме разграмілі будынак былой школы

На мужчыну ў Лунінцы ўпала шпакоўня, у яго цяжкія цялесныя пашкоджанні

Адвакат латвійскага баскетбаліста Цімы: З расійскага морга яго аддалі голым, без грыму і бальзамацыі1

На працягу двух сутак ЗША прымуць рашэнне аб магчымым далучэнні да ваенных дзеянняў супраць Ірана6

Анколаг Каранік выступіў з дакладам аб захаванні буйной рагатай жывёлы14

Маладую мінскую юрыстку, якая цяпер займаецца дызайнам інтэр'ераў, асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Таўро «Слава Расіі» на жываце ўкраінскага палоннага. Хто і навошта мог гэта зрабіць і ці можна яго вывесці?2

Учора вечарам і сёння раніцай у Беларусі назіраліся серабрыстыя аблокі1

На заробкі ў Польшчу цяпер толькі з ДНЖ? Разабраліся, хто можа працаўладкавацца там па новых правілах14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй19

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць