Музыка22

Depeсhe Mode назвалі дату выхаду новага альбома: пасля беларускага Дня Волі

13-ы студыйны альбом брытанскага гурту Depeche Mode будзе звацца «Delta Machine» і паступіць у продаж 26 сакавіка. Паведамленне пра гэта ў чацвер, 24 студзеня, з’явілася на сайце калектыву.

Выпускае новую кружэлку Depeche Mode гуказапісвальная кампанія Columbia Records; прадзюсарамі выступілі Бэн Хіліер і Марк Эліс, вядомы пад псеўданімам Flood. Альбом быў запісаны на працягу 2012 года ў Санта-Барбары і Нью-Ёрку.

У стандартнае выданне альбома ўвойдзе 13 песень, а ў дэлюкс-версію — на чатыры кампазіцыі больш.
Таксама да калекцыйнага выдання будзе прыкладацца 28-старонкавы буклет з працамі фатографа Антона Корбайна, які не раз супрацоўнічаў з гуртом.

Трэкліст стандартнага выдання новага альбома выглядае наступным чынам:

«Welcome To My World»
«Angel»
«Heaven»
«Secret To The End»
«My Little Universe»
«Slow»
«Broken»
«The Child Inside»
«Soft Touch / Raw Nerve»
«Should Be Higher»
«Alone»
«Soothe My Soul»
«Goodbye»

Пасля выпуску новага альбома Depech Mode адправяцца ў гастрольны тур па Еўропе. 29 ліпеня яны дадуць канцэрт на «Мінск-Арэне».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам27

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць