Паблiзу вёскi Ходараўка Горацкага раёну мiлiцыя спрабавала спынiць КамАЗ. Аднак кіроўца вырашыў не заўважаць патрабаваньняў i толькi павялiчыў хуткасьць.
Паблiзу вёскi Ходараўка Горацкага раёна мiлiцыя спрабавала спынiць КамАЗ, якi рухаўся ў бок беларуска‑расiйскай мяжы. Аднак вадзiцель вырашыў не заўважаць патрабаванняў i толькi павялiчыў хуткасць.
Мабiльная група Горацкага РУУС пачала праследаванне парушальнiка: папераджальныя стрэлы не зрабiлi належнага ўражання, таму мiлiцыянеры сталi страляць па колах. Быў зроблены 21 стрэл, але грузавiк працягваў рухацца лiтаральна на дысках. Машыне ўдалося ўсё ж такi перасекчы мяжу, i знайшлi яе на расiйскiм баку ў Красненскiм раёне Смаленскай вобласцi. Вадзiцель збег. А ў КамАЗе знайшлi кантрабандны груз — 15 тон лому чорнага металу.
«З татам вырашылі: наспеў час вучыцца па-беларуску». Жанчына расказала, як у 80-я гады ездзіла за 20 кіламетраў ад Мінска дзеля адукацыі на роднай мове

«З татам вырашылі: наспеў час вучыцца па-беларуску». Жанчына расказала, як у 80-я гады ездзіла за 20 кіламетраў ад Мінска дзеля адукацыі на роднай мове
Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення

Каментары