Здарэнні22

Жыхар Бабруйска асуджаны на восем гадоў за тое, што спаліў сяброўку

Суд Бабруйскага раёна і Бабруйска прыгаварыў 31-гадовага мясцовага жыхара да васьмі гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за злачынствы, прадугледжаныя ч. 3 арт. 147 КК (наўмыснае нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць пацярпелага) і ч. 2 арт. 384 КК (прымус да выканання абавязальніцтваў з ужываннем гвалту).

Як распавяла БелаПАН старшы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці Ала Кузняцова, злачынства было здзейснена ў адзін з дзён кастрычніка 2011 года. Гуляючы разам са сваёй 29-гадовай сяброўкай, з якой разам выхоўваўся ў школе-інтэрнаце і да якой калісьці меў сымпатыю, падпіты мужчына перадаў жанчыне па яе просьбе патэлефанаваць свой мабільны тэлефон.

Затым, прыйшоўшы ў дом да свайго сябра, які таксама раней выхоўваўся з імі ў школе-інтэрнаце, і пасля заканчэння вучобы пражываў са сваёй маці, усе разам распівалі спіртныя напоі.

Асуджаны, успомніўшы, што ён аддаў мабільны тэлефон прыяцельцы, стаў патрабаваць у яе, каб яна вярнула яму апарат. Пачуўшы ў адказ, што тая не ведае, дзе тэлефон, стаў пагражаць, што спаліць яе. На гэта сябар, у якога ў доме пілі, прынёс бутэльку з газай. Абвінавачаны абліў ёю прыяцельку і падпаліў.
Убачыўшы, што адзенне жанчыны загарэлася, гаспадыня кватэры разам з сынам накінулі на яе коўдру, каб згасіць агонь, а затым аблілі вадой. Напаілі яе спіртным, паклалі спаць і самі заснулі.

Прачнуліся яны ад таго, што пляменніца, якая пражывала ў другой палове дома, пачула гучныя крыкі пацярпелай, выклікала хуткую дапамогу і жанчыну адправілі ў бальніцу. Тут яна памерла ад атрыманых апёкаў 2-й, 3-й і 4-й ступені, якія склалі 50-55% паверхні цела.

Прысуд быў абвешчаны 16 лістапада 2012 г і цяпер ўступіў у сілу.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА9

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»19

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?12

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць