Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры кажа, што міжнародная супольнасць павінная зрабіць «моцны і надзейны » адказ на апошняе ядзернае выпрабаванне ў Паўночнай Карэі.
Кэры кажа, што такі адказ патрэбны, каб паказаць Ірану, што міжнародная супольнасць сур’ёзна ставіцца да праблемы распаўсюду ядзернай зброі.
Кэры, выступаючы ў сераду ў Вашынгтоне, не ўдакладніў, якія захады могуць быць зробленыя ў адказ на трэцяе па ліку ядзернае выпрабаванне ў Паўночнай Карэі. Але ён сказаў, што «паколькі гэта недапушчальна ў Паўночнай Карэі», гэта таксама «недапушчальнае» для Ірана.
У адрозненне ад Паўночнай Карэі, Іран адмаўляе любыя спробы стварэння ядзернай зброі. Аднак афіцыйны Тэгеран адхіліў патрабаванні міжнароднай супольнасці спыніць ўзбагачэнне ўрану.
Наступны раўнд перамоваў з нагоды ядзернай праграмы Ірану запланаваны на 26 лютага ў Казахстане.
-
Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл
-
Ізраіль высылае «Лекараў без межаў» з сектара Газа. Медыкі адмовіліся даваць імёны сваіх людзей у рукі сілавікоў, асцергаючыся рэпрэсій супраць персаналу
-
Абараніць Ізраіль і арабскіх саюзнікаў. ЗША не ўдараць па Іране, пакуль не залатаюць дзіркі ў СПА
Цяпер чытаюць
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Каментары