Усяго патроху88

Латарэйны мільярдэр з Віцебску: Перад выйгрышам я паставіў свечку Мікалаю Цудатворцу

Андрэй Мусік ахвяраваў частку грошай на дабрачыннасць і царкве, а на астатняе набудзе кватэру і будзе развіваць бізнэс.

Андрэй Мусік, які выйграў у латарэю «Суперлато» 1 млрд рублёў, спадзяецца, што грошы яго не сапсуюць, і што ён зможа наведаць Аўстралію.

Фартуна ўсміхнулася Андрэю напярэдадні Новага года. «Па тэлевізары ішла забаўляльная рэклама „Суперлато“ ў выглядзе мульціка. І я вырашыў даслаць СМС. Гэта было 25 снежня. А 30-га я пра гэта ўжо забыўся. Паехаў да бацькоў у вёску. Пасля лазні гляджу фільм пра каханне. І тут раздаецца званок:

„Віншуем, вы выйгралі мільярд!“ Кажу: „Дзяўчына, разыграць мяне вам не ўдасца“. Канчаткова ў выйгрышы мяне пераканалі толькі пасля Новага года, калі патэлефанавалі яшчэ раз», —
успамінае віцебскі мільярдэр.

У доларах ягоны выйгрыш складае больш за $115 000. Гэта самая буйная сума, выйграная ў латарэю на тэрыторыі СНД з дапамогаю квітка, набытага праз мабільны тэлефон. Матывацыю набыцця квітка Андрэй растлумачыў так: «Мне была важная не сама сума грошай, а тое, як выпадзе гэты шанец. Я палічыў, што ён будзе толькі ў аднаго з 200 000 набытых квіткоў. Калі я дасылаў СМС, думаў: „Някепска было б атрымаць гэты мільярд!“ Але тое, што гэты шанец выпаў менавіта мне, стала поўнаю нечаканасцю».

20 мільёнаў рублёў Мусік пералічыў фонду «Дотык да жыцця», які дапамагае дзецям, што пакутуюць на анкалагічныя захворванні.
Ён падкрэслівае, што жыве паводле прынцыпу: грошы трэба аддаваць тым, хто жыве ў нястачы, а калі даеш ад чыстага сэрца, то вяртаецца яшчэ больш.

Частку грошай Андрэй таксама збіраецца ахвяраваць царкве.
Перад тым, як Андрэй даведаўся пра выйгрыш, у яго былі неразвязаныя праблемы, і віцебчук вырашыў наведаць царкву. «Зайшоў у Пакроўскі сабор у Віцебску, падышоў да абраза Мікалая Цудатворцы. Паставіў свечку і папрасіў наставіць мяне на шлях вызначэння. Ніякіх грошай я не прасіў, у Госпада наагул ніколі нельга гэтага прасіць. Але адбылося вось так», — падкрэсліў маладзён.

Сярод планаў шчасліўца набыццё кватэры, бо пакуль што даводзіцца здымаць:

«Жытло, хутчэй за ўсё, набуду ў Віцебску — па-мойму, гэта найлепшы горад з усіх, дзе я бываў, і я яго вельмі люблю».

Асноўную частку выйгрышу Мусік укладзе ва ўласны бізнес, звязаны, імаверна, з будаўніцтвам печаў, камінаў, бо ў гэтай сферы ён мае досвед. Калі ж праект акажацца не выгадны, Андрэй мае іншыя ідэі.

Уладальнік шчаслівага квітка прызнаўся: звычак багатага чалавека ў яго няма і не з’явіцца: «Я не транжыр, але падарункі людзям рабіць люблю. Наагул вялікія грошы псуюць людзей. Я хачу, каб са мною гэтага не адбылося». Сваім хобі ён назваў падарожжы:

«Я шмат дзе пабываў, прычым заўсёды выбіраў самыя далёкія пункты на карце. А наагул мая мара — з’ездзіць у Аўстралію».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна9

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна

Усе навіны →
Усе навіны

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі55

Заўтра чакаюцца моцныя дажджы, мокры снег, пахаладае да мінус 8°С

Ігар Тур з жонкай пасяліўся ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку. Каб метр яму абышоўся танней, усе камунікацыі аплацілі з бюджэту31

Назвалі папярэднюю прычыну смерці 14‑гадовага Максіма Зяньковіча, якога шукалі некалькі дзён5

Чатыром былым журналістам баранавіцкага «Інтэкс-Прэса» далі хатнюю хімію1

«Мы ўбачым літаральна ўсё»: Мэт Дэйман — пра «Адысею» Крыстафера Нолана5

Беларускія ўдзельнікі Форуму Астрожскіх у Кіеве правялі ноч у бамбасховішчах з-за масіраванага абстрэлу14

Эканамістку з Жлобіна, якая працавала ў «Беларускай цэментнай кампаніі», асудзілі за Гаюн13

Сям'я былога дырэктара ФСБ Патрушава скупіла нерухомасці на $175 мільёнаў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна9

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць