Грамадства33

Ад экс-палітвязня Ігара Карнея патрабуюць пагасіць запазычанасць за побыт на Валадарцы

Пра гэты выпадак журналіст, які быў вызвалены 21 чэрвеня, расказаў у сваім фэйсбуку.

«Аказваецца, патрабуюць пагасіць запазычанасць за атрыманыя паслугі на Валадарцы. За 2023 год! Паўтары базавыя, то-бок 63 рублі! Пры гэтым юрысты кажуць, што спагнанне абсалютна незаконнае: пакуль чалавек у статусе падазраванага і следства толькі высвятляе абставіны «злачынства». Схамянуліся, калі ўжо і СІЗА №1 даўно пераехала ў Калядзічы, і базавая вырасла на 5 рублёў. Прыдумаць чарговую абдзіралаўку заднім чыслом — як два пальцы. Памножыць на дзясяткі тысяч палітычных, якія прайшлі праз Пішчалаўскі замак, — хоць якая прыбаўка. Да таго ж, акрамя паўгода ў 2023-м, яшчэ тры з паловай месяцы быў там ад пачатку 2024-га, значыць, у чаканні дадатковай позвы», — напісаў ён.

Ігар Карней дадаў, што ён нават гатовы аддзячыць, паколькі Валадарка — адзінае месца, якое на фоне іншых этапаў можна назваць яшчэ адносна гуманным, а таксама падзяліўся яшчэ адной гісторыяй.

«Літаральна за пару тыдняў да аперацыі «дэпартацыя» са здзіўленнем пабачыў на стэндзе ў мазырскай калоніі «спіс ганьбы» — даўжнікі, на якіх вісяць матэрыяльныя пазовы. У маім выпадку — уніформа, атрыманая ў зоне №17. Якую амаль не насіў, бо адразу з каранціну ўсю шклоўскай кадэнцыю адсядзеў у адзіночках ізалятараў.

Тую хімічную робу, у якой абліваешся потам летам і прамяршзаеш да касьцей зімой, ацанілі ў 200 рублёў (спадзяюся, некалі стане музейным экспанатам разам з іншымі сведчаннямі катавальняў). Але трэба думаць, таксама недзе вылезе бокам. За капейку ў дэфіцытным бюджэце задушацца, можна не сумнявацца…» — напісаў журналіст.

Журналіст Радыё Свабода быў затрыманы 17 ліпеня 2023 года неўзабаве пасля пахавання мастака Алеся Пушкіна. Журналісту інкрымініравалі «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні». Магчыма, фармальнай прычынай пераследу сталі здымкі, зробленыя на пахаванні і пасля апублікаваныя ў незалежных медыя.

22 сакавіка 2024 года яго асудзілі на тры гады калоніі. Карнея адправілі адбываць пакаранне ў калонію №17 у Шклове.

Журналіста некалькі разоў кідалі ў калоніі ў памяшканне камернага тыпу, а ўрэшце прысудзілі яшчэ 10 месяцаў зняволення за «непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі».

Выйшаў на волю 21 чэрвеня 2025 года ў ходзе вызвалення 14 палітвязняў, што адбылося пасля візіту амерыканскай дэлегацыі ў Мінск.,

Каментары3

  • cheap!
    15.11.2025
    довольно низкие расценки за почти "все включено": проживание, еда, одежда ;)
  • Рэальнасьць
    15.11.2025
    cheap! , Калі дзяржава выкрадае грамадзяніна з палітычнае помсты, дзяржава павінна аплаціць рахунак. Пазбаўленьне волі — гэта не гасціннасьць.
  • .
    15.11.2025
    Там яшчэ Лосік дадае, што ад яго патрабуюць прыйсці на біржу працы з пашпартам і даведкай аб вызваленні.
    Якраз тымі дакументамі, якія самі і скралі.

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Усе навіны →
Усе навіны

У багатых краінах расце колькасць адзінокіх людзей25

У пункты пропуску на мяжы з Польшчай, якія адкрыюць гэтай ноччу, ужо запусцілі машыны і аўтобусы ФОТЫ10

Пацяпленне клімату робіць цяжарнасць больш рызыкоўнай7

Стала вядома, што здарылася з хлопчыкам, якога расчлянілі і кінулі ў сажалку ў Маскве6

Брытанскі мастак прадае кучу старых вяровак за мільён даляраў8

На матч Украіна — Ісландыя ў Варшаве пранеслі вялікія расцяжкі «Ф*к Пуцін» і «Стоп Лука»5

Мінскія студэнты пашылі калекцыю строяў у духу Радзівілаў6

Закрыццё межаў нельга лічыць эфектыўным метадам уплыву на рэжым Лукашэнкі — польскі эксперт13

Германія нарошчвае вайсковую моц і мяняе баланс сіл у Еўропе13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць