Грамадства1313

«Гавары праўду!» выйшла з перамоваў пра адзінага кандыдата

Кампанія «Гавары праўду!» прыняла рашэнне выйсці на гэтым этапе з усіх перамоваў аб вызначэнні адзінага кандыдата ад апазіцыі на прэзідэнцкія выбары 2015 года. Пра гэта было абвешчана 27 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Нам прапаноўваюць абмяркоўваць абранне адзінага кандыдата. З майго пункту гледжання, сёння гэтае пытанне не вырашаем», — заявіў лідар «Гавары праўду!», Кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Уладзімір Някляеў.

Дэмакратычным сілам, мяркуе ён, спачатку трэба пабудаваць стратэгію сумесных дзеянняў.

Намеснік старшыні кампаніі Андрэй Дзмітрыеў мяркуе, што спрэчкі аб адзіным кандыдаце «дробняць апазіцыйныя сілы, руйнуюць іх адзінства». «Гэтыя спрэчкі толькі паказваюць, што мы не гатовыя супрацоўнічаць паміж сабой. Мы гатовыя дыскутаваць пра будучыню краіны, але не аб дробных пытаннях ўнутры апазіцыі. Дэмакратычныя сілы павінны думаць, як дамагчыся пераменаў у краіне, а не вырашаць толькі ўнутраныя праблемы сваіх структур», — падкрэсліў Дзмітрыеў.

Як заўважыў Някляеў, кампанія «Гавары праўду!» не прымала рашэння аб сваім удзеле ў чарговых выбарах праз вылучэнне кандыдата ў прэзідэнты. «На выбарах 2015 года ўлады будуць стаяць да смерці. Таму нам трэба будзе моцна падумаць, ісці на выбары ці не прымаць у іх удзел. Гэта як у вайну, мірнае насельніцтва не можа ваяваць з войскам», — сказаў палітык.

Някляеў лічыць «цалкам рэальным» такое развіццё падзей, пры якім апазіцыі прыйдзецца абвясціць байкот прэзідэнцкіх выбараў.
«Але рашэнне аб гэтым павінен прымаць адзіны лідар. Дэмакратычным сілам час аб’ядноўвацца. Давайце сканчаць разборкі паміж сабой, яны ні да чаго не прывядуць», — заклікаў лідар кампаніі.

Пры гэтым Някляеў падкрэсліў, што «не збіраецца любымі спосабамі заваёўваць палітычныя вяршыні». «Гавары праўду!» не хоча вылезці наверх, мы хочам выступіць за перамены з усімі дэмакратычнымі сіламі», — запэўніў палітык.

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Экс-палітвязень адкрыў збор на сябе — іншыя палітвязні абураныя і кажуць, што ён стукач і махляр1

Экс-палітвязень адкрыў збор на сябе — іншыя палітвязні абураныя і кажуць, што ён стукач і махляр

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер Руслан Ліннік на свабодзе пасля заканчэння другога тэрміну. Вось чаму ўзнікла блытаніна наконт яго

Як з 30 «квадратаў» зрабіць еўрааднушку? Гаспадар гэтай кватэры ў «Мінск-Свет» паказаў майстар-клас2

Брэсцкія чыноўнікі пахваліліся «нанатэхналогіяй» — вялікім робатам, які падштурхоўвае корм каровам1

Жывёлы могуць чуць гукі раслін5

«Яндэкс» рыхтуецца перанесці масавую вытворчасць разумных тэлевізараў з Кітая ў Беларусь11

Знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі — яе шукалі два з паловай гады

Чарговы рэкорд. У Depo прапануюць кватэры з цаной за метр $65004

У МНС распавялі пра наступствы ўчорашняй непагадзі: пашкоджанні, падтапленні, паваленыя дрэвы1

Пад Мінскам учора бачылі смерч

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Экс-палітвязень адкрыў збор на сябе — іншыя палітвязні абураныя і кажуць, што ён стукач і махляр1

Экс-палітвязень адкрыў збор на сябе — іншыя палітвязні абураныя і кажуць, што ён стукач і махляр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць