Здарэнні99

У Вільні забілі намесніка дырэктара беларускай гімназіі

Цела Рамана Вайніцкага знайшлі ў падвале дома, у якім ён жыў.

Пра смерць Вайніцкага паведаміла Галіна Сівалава, дырэктарка беларускай гімназіі імя Скарыны ў Вільні. «Неймаверна, але праўда». Рамана знайшлі звязаным і замучаным: на целе былі сляды катавання. У яго быў заклеены рот. Апошнім часам яму нібыта пагражалі.

Паліцыя пачала расследаванне па факту забойства.

Сп. Галіна расказала, што раніцай у гімназію патэлефанавалі сямейнікі Рамана: спраўдзіць, ці на месцы ён. Бо ніхто не заўважыў, як ён пакінуў кватэру, а машына стаяла на месцы. Але на працы Вайніцкі не з’явіўся. Дома сямейнікі не знайшлі ключы ад падвала. Спусціліся і там знайшлі Рамана. Цела забрала паліцыя. Цяпер чакаецца прыезд крыміналістаў на кватэру да Вайніцкіх.

Раман Вайніцкі нарадзіўся ў 1960 годзе ў Вішневе на Валожыншчыне.

Узначальваў Згуртаванне беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы (з 2009) і Клуб аматараў беларускай народнай творчасці «Сябрына». Быў намеснікам дырэктара па эканоміцы ў беларускай гімназіі імя Францішкі Скарыны. Таксама з'яўляўся намеснікам страшыні Рады нацыянальных абшчын пры Міністэрстве культуры Літвы.

Па словах сп. Сівалавай, менавіта Вайніцкі займаўся пытаннямі рамонту ў гімназіі, шукаў спонсараў для гэтага, а таксама дапамагаў выпускнікам паступаць у беларускія ВНУ.

У Рамана засталіся жонка і трое дарослых дзяцей: два сыны і дачка. Сыны скончылі беларускую школу, дачка — расійскую. Жывуць у Вільні.

У 2011 Раман Вайніцкі ад імя беларусаў Літвы заклікаў не ўводзіць эканамічныя санкцыі супраць Беларусі. А разгон мірнай акцыі дэманстрантаў пасля выбараў-2010 назваў «унутранай справай». Нягледзячы на розную ацэнку палітычнай сітуацыі ў нашай краіне, Вайніцкі браў удзел у некаторых мерапрыемствах Таварыства беларускай культуры Літвы, якое выступае супраць рэжыму Лукашэнкі.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск23

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск

Усе навіны →
Усе навіны

Сілавікі пачалі збіраць ДНК сваякоў тых, хто выехаў з Беларусі6

«Вельмі заклапочаныя». Лукашэнка расказаў, як на ягоныя спробы перамаўляцца з амерыканцамі рэагуюць у Расіі7

Напярэдадні канцэрта ў Варшаве Макс Корж выпусціў новы трэк7

Лукашэнка: Калі ўступіць у вайну з Украінай, Беларусь не зможа ўтрымаць фронт14

Лукашэнка пра магчымасць балатавацца на яшчэ адзін тэрмін: Трампу хутка 80, і ён прыстойна выглядае7

Туск пасля размовы з Зяленскім дапусціў хуткую паўзу ў расійска-ўкраінскай вайне2

Амерыканскі журналіст Шустэр расказаў, як яго ўгаворвалі зрабіць інтэрв'ю з Лукашэнкам. Нават прапаноўвалі грошы7

Лукашэнка назваў разню ў Бучы добра спланаванай акцыяй14

Лукашэнка: Трамп — балбатун, раніцай гаворыць адно, вечарам робіць іншае16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск23

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць