Улада2222

Сцягі прыспусцяць на тры дні, забаўляльныя перадачы на TV і радыё адмяняюць з-за смерці Чавэса

Па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі з самай раніцы 6 сакавіка на тры дні над будынкамі рэзідэнцыі прэзідэнта Беларусі і іншых дзяржустаноў па ўсёй краіне прыспушчаны дзяржаўныя сцягі.

Акрамя таго, усім тэле-і радыёканалам рэкамендавана выключыць з эфіру забаўляльныя перадачы.

«Рэспубліка Беларусь далучылася да жалобных мерапрыемстваў, якія праходзяць у шэрагу краін свету ў сувязі са смерцю венесуэльскага лідара», — адзначае БелТА са спасылкай на прэс-службу.

Зазначым, што ў жалобныя мерапрыемствы, якія працягнуцца тры дні, трапляе 8 Сакавіка.

Варта адзначыць, што афіцыйная жалоба не абвешчана. Відаць, гэтае пытанне даволі доўгі час абмяркоўвалася ва ўладных структурах, бо інфармацыя на дзяржаўным тэлебачанні прайшла толькі ў абед.

Чавэс адышоў у іншы свет позна ўвечары 5 сакавіка.

Нагадаем, што ў Беларусі, у адрозненне ад суседніх краін, не абвяшчалася жалобы, калі пад Смаленскам разбіўся прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі і ўся дзяржаўная эліта суседняй дзяржавы. Не абвяшчалі агульнанацыянальнай жалобы і пасля смерці найвыдатнейшых творцаў — Васіля Быкава і Уладзіміра Мулявіна.

Калі ў лістападзе 2010 года ў выніку выбуху на «Пінскдрэве» загінула 14 беларусаў, двухдзённая жалоба была абвешчаная толькі на тэрыторыі Бераьцейшчыны і тое аж праз тыдзень. Калі ў красавіку 2011 года у выніку тэракта ў метро загінула 12 беларусаў, аднадзённую жалобу абвясцілі адно ў Мінску.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне8

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Усе навіны →
Усе навіны

У Мёрскім раёне жанчына загінула ад удару токам, калі надзімала басейн

Летась у Вільні ў беларусаў нарадзілася каля 100 дзяцей31

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы10

Лукашэнка перажывае, што на рынку Расіі «ўсе топчуцца», і хоча гандляваць з ЕС. Вось як цяпер выглядае сітуацыя ў замежным гандлі12

У Новай Зеландыі жанчына везла двухгадовае дзіця ў валізцы — паліцыя разбіраецца

Гэты дызайнер з Уганды перавярнуў свет моды — сэкандам2

Штучны інтэлект дапіша гісторыю Старажытнага Рыма там, дзе гісторыкі няздатныя супаставіць факты

У Барысаве паспрабавалі адрадзіць дыскатэкі для моладзі. Але не па кані корм11

У Вялікабрытаніі злавілі пацука памерам з ката4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне8

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць