Тэатр

У Варшаве паказалі «Чарнобыльскую малітву»

Спектакль па знакамітым творы Святланы Алексіевіч аб катастрофе на ЧАЭС паставіла адна з найлепшых рэжысёраў Польшчы Яна Шчапкоўская.

Аповесць беларускай пісьменніцы складаецца з маналогаў простых грамадзян, якія сталі ахвярамі трагедыі. У пачатку працы з спектаклем яго стваральнікі хацелі пазбегнуць самых драматычных фрагментаў аповесці. Але хутка пераканалася, што нельга такім чынам змяняць жудасны аповед пра тых, хто перажыў катастрофу. Тым не менш,

рэжысёр паставіла ўмову: зрабіць так, каб людзі не выходзілі пасля паказу ў дэпрэсіі. Наадварот — каб разумелі, што ёсць надзея, што чалавек інстынктыўна імкнецца да жыцця і можа справіцца нават апакаліпсісу.

«Я чакаю, што публіка знойдзе ў сабе сілы падумаць аб гэтым. Таму што мне здаецца часам, што мы ператвараемся ў дзяцей: увесь час нешта купляем, забаўляемся, і жыццё становіцца павярхоўнай. Тым часам вакол нас адбываюцца сур’ёзныя рэчы. Варта зрабіць гэты крок перш за ўсё для ахвяр катастрофы. Гэтая тэма павінна быць часткай нашай свядомасці. Ахвяры Чарнобыля існуюць тут і цяпер, ім патрэбныя дапамога і падтрымка», — кажа Яна Шчапкоўская.

«Чарнобыльскую малітву» у варшаўскім тэатры пакажуць у сакавіку шэсць разоў.
Твор, які заваяваў сусветную вядомасць і перакладзены на 20 моваў, ставілі на французскай, фінскай і ірландскай сцэнах.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка4

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь — адна з самых халодных краін у свеце5

Памёр удзельнік знакамітага рэп-гурта «Нестандартны варыянт»2

Беларусь ёсць сярод краін, грамадзянам якіх амерыканцы не будуць выдаваць іміграцыйныя візы18

Белкаапсаюз дэманструе свой патрыятызм праз «Дранік цэнтральнага рэгіёна»4

З украінскіх ухілянтаў ад войска ў Беларусі выцягваюць разведвальную інфармацыю7

Махлярка надурыла 29 чалавек, два гады працуючы пад шыльдай турагенцтва

Былы расійскі легіянер «Іслачы» загінуў, выпаўшы з акна

«Хто ўвогуле такія беларусы». Сям'я аплаціла тур на Каба-Вэрдэ, але не змагла атрымаць візы ні ў адным консульстве Еўропы5

На Гродзеншчыне паказалі, як зімой падкормліваюць зуброў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка4

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць