Свет88

Януковіч памілаваў палітычных праціўнікаў. Гэта адкрывае дарогу Дамове пра асацыяцыю з ЕС

Міністэрства ўнутраных спраў Украіны паведаміла, што былы кіраўнік ведамства Юры Луцэнка, вызвалены з турмы.

Луцэнка і яшчэ пяцёра асуджаных, у ліку якіх таксама апынуўся былы міністар аховы навакольнага асяроддзя Украіны Георгі Філіпчук, былі памілаваныя загадам прэзідэнта Віктара Януковіча.

«Сёння загад быў выкананы ў поўным аб'ёме, усе асуджаныя вызваленыя ад адбыцця пакарання», –- паведамляецца на сайце дзяржаўнай пэнітэнцыярнай службы Украіны.

"Я вітаю рашэнне прэзідэнта Украіны памілаваць Луцэнку і Філіпчука. Гэта -- першы, але важны крок, скіраваны на вырашэнне праблемы выбарчага правасуддзя", -- напісаў еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыкі суседства Штэфан Фюле на сваёй старонцы ў Twitter.

Вызваленне палітвязняў адкрывае Украіне шлях да падпісання Дамовы пра асацыяцыю з ЕС.
Для гэтага Украіна мае выканаць тры ўмовы -- апроч вырашэння праблемы выбарчага правасуддзя, сярод іх значыцца рэформа заканадаўства ў сферы выбараў і правядзенне рэформаў, пазначаных у сумесным парадку дня аб асацыяцыі.

Вызвалены з Менскай калоніі (спецкалонія ў Чарнігаўскай вобласці, прызначаная для былых сілавікоў), Луцэнка паспеў, праз тэлефоннае ўключэнне, узяць удзел у мітынгу апазіцыі ў Кіеве. Ён падтрымаў тактыку апазіцыйных сілаў і заявіў, што не мае прэзідэнцкіх амбіцый у выбарчай кампаніі 2015 года і падтрымае кандыдата ад апазіцыі.

Каментары8

Цяпер чытаюць

У дажджавіках і па калена ў гразі. Чыноўнікаў у дождж пагналі на суботнік, сам Лукашэнка не пайшоў29

У дажджавіках і па калена ў гразі. Чыноўнікаў у дождж пагналі на суботнік, сам Лукашэнка не пайшоў

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША гатовыя ўвесці дадатковыя санкцыі супраць Расіі, але пакуль чакаюць рашучых крокаў з боку Еўропы2

Удзельнік чэленджу Мэлстроя прыцягнуў на набярэжную ў Гомелі аўтамат з цацкамі і ўзлез на яго. Ім зацікавіліся сілавікі7

Пасля выкрадання каштоўнасцей з Луўра, яго скарбы схавалі ў падземным сховішчы Банка Францыі3

У Мінску запусцяць антынаркаманскі аўтобус. Пасажыраў будуць суправаджаць сілавікі8

У Германіі падарвалі вежы найстарэйшай атамнай электрастанцыі краіны15

Што рабіць, калі мяжу зноў раптам закрыюць? Беларусы абмяркоўваюць, як планаваць паездку ў новых рэаліях2

Хунта М'янмы правяла рэйд у адным з найбуйнейшых скам-цэнтраў. Сотні яго жыхароў уцяклі ў Тайланд3

Знойдзена ці не самая танная сталовая ў Беларусі. Там можна добра паабедаць за тры рублі, максімум за пяць8

У «доме Чыжа» прадаецца кватэра плошчай 467 квадратных метраў з тэрасай7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дажджавіках і па калена ў гразі. Чыноўнікаў у дождж пагналі на суботнік, сам Лукашэнка не пайшоў29

У дажджавіках і па калена ў гразі. Чыноўнікаў у дождж пагналі на суботнік, сам Лукашэнка не пайшоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць