Нерухомасць2626

Жытло, якое застанецца непрыватызаваным за год, пяройдзе ў разрад камерцыйнага

У Беларусі распрацаваны праект указа, які прадугледжвае перавод жылых памяшканняў, дадзеных грамадзянам на падставе дагавораў найму, а таксама службовага і спецыяльнага жылля ў разрад камерцыйнага. Пра гэта паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Шорац, адказваючы 17 мая на пытанні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

Паводле яго слоў, праект указа знаходзіцца «на стадыі накіравання кіраўніку дзяржавы».

Як адзначыў міністр, такога жылля ў Беларусі 392 тысячы кватэр, ці 14% ад агульнай колькасці. «Гэта жыллё грамадзяне маюць права прыватызаваць, і на сёння яшчэ 182 тысячы грамадзян маюць на руках чэкі „Жыллё“, якія могуць накіраваць на прыватызацыю», — сказаў Шорац.

Паводле яго слоў, праект указа прадугледжвае, што на працягу года пасля прыняцця дакумента грамадзяне будуць мець права прыватызаваць жыллё. Калі яны адмовяцца ад прыватызацыі ці з-за нейкіх прычын не змогуць яе ажыццявіць, жыллё будзе пераведзена ў разрад арэнднага жылля камерцыйнага карыстання.

Калі грамадзяне будуць не гатовыя плаціць за карыстанне ім, то яно будзе пераведзена ў жыллё сацыяльнага карыстання.

7 мая на цырымоніі пачатку будаўніцтва жылога комплексу для навуковай і творчай інтэлігенцыі «Магістр» у Мінску Аляксандр Лукашэнка заявіў, што кошт найму арэнднага жылля павінен быць не ніжэйшым за 50% ад рынкавага.

«Гэта прынцыпова для ўсіх. Арэнднае жыллё не можа быць таннейшым за 50% рынкавага кошту, але і даражэйшым мы не будзем рабіць», — сказаў ён. Разам з тым Лукашэнка падкрэсліў, што для пэўных катэгорый грамадзян будзе працягнута будаўніцтва сацыяльнага жылля: «Гэта, напэўна, ваенныя людзі і, самае галоўнае, шматдзетныя сем’і. Мы ім будзем сур’ёзна дапамагаць, таму што гэта наш галоўны прыярытэт. У астатнім будзем дзесьці трохі дапамагаць, але мы пераходзім да арэнднага жылля, як жыве ўвесь свет».

Каментары26

Цяпер чытаюць

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР5

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Усе навіны →
Усе навіны

На змену цыклону «Леоні» прыйдзе антыцыклон «Даніэль»3

Трамп папрасіў Пуціна на тыдзень спыніць абстрэлы ўкраінскіх гарадоў7

«За дзень атрымліваю ад 200 да 1 200 BYN». Пра сваю працу расказаў прамысловы альпініст3

У Мінску адкрыўся яшчэ адзін «Мандарын»

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца21

Найбуйнейшая прыватная сетка АЗС у Беларусі можа стаць амерыканскай5

На Кубе засталося запасаў нафты на два-тры тыдні9

Пасля татуіроўкі мужчына страціў усе валасы і перастаў пацець1

На Балі турыстам забаранілі катацца на сланах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР5

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць