Мова7979

Ма, жэжа, буся... Дзіцячая мова: нагадайце словы, якія нельга забыць

Усё больш сямей у гарадах свядома вяртаюцца з расейскай мовы да беларускай.
У ХХ стагоддзі масавай з’явай было, калі дарослыя міжсобку гаварылі па-беларуску, а з малымі стараліся па-расейску, каб тыя, вырасшы, мелі лепшыя шанцы на кар’еру ў імперыі. Паўсюдна можна было назіраць такую сітуацыю: дзед і баба гавораць па-беларуску, а дзеці і ўнукі да іх — па-расейску.

А цяпер праўнукі вяртаюцца да мовы прадзедаў. Яны стараюцца забяспечыць малым на першыя гады жыцця аднамоўнае асяроддзе. І ўспамінаюць, шукаюць, аднаўляюць словы з дзіцячай гаворкі.

Гэта пераважна кароткія словы, якія лёгка вымаўляць, паўтараць і запамінаць. Яны вельмі старажытныя і захоўваліся ў мове спрадвеку. Пішуць, што словы «жэжа» і «зюзя» пайшлі ад імёнаў старадаўніх багоў. Шкада, дарэчы, што мала якія слоўнікі іх фіксуюць. Найперш дзеці гавораць «мама», «тата», «баба», «дзеда», а тады і іншыя словы вучаць.

Мы тут прыводзім некаторыя з іх. Калі ласка, у каментах раскажыце словы, якія вы чулі ад вашых бацькоў і якія нельга забыць.

Ма = няма. Дзіця вучаць адрозніваць катэгорыі «ёсць» і «няма», паказваючы і прымаючы нейкую цацку: «ёсць цаца, ма цацы». І адно з першых словаў дзіцяці — звычайна гэтае «ма», няма.

Жыжа, жэжа — гарачае, агонь. Жэжа! = Не чапай, бо апячэшся.

Зюзя — халоднае, лёд. Зюзя! = Не выходзь, бо змерзнеш.

Вава, боля — болька.

Ляля — лялька, маленькае дзіця, нешта прыгожае.

Гаўчык, цюця — сабака.

Кіця, кіцісь, кіціська — кот.

Цыня, цынька, дзюдзя — свінка.

Кока — яйка.

Цаца — цацка, а таксама нешта добрае, тое, што можна браць, чапаць = антонім да «бэка», «кака».

Коль, коль-коль — вострае. Коль! = Не чапай, бо нашцібішся.

Бэка, бяка, кака — кепскае, бруднае. Тое, што няможна браць, трэба выкінуць.

Бом, бомчык — званочак, але таксама люстра, жырандоля. Яе можна гайдаць, а гэта прыцягвае ўвагу малога.

Гойды-гойды — кажуць, калі дзіця гойдаецца, на арэлях, гушкалцы, на назе дарослага, галіне і г.д.

Пыпа — пітво.

Папа — хлеб, цвёрдая ежа.

Гам, гамчык — ежа. Гамкаць — есці.

Буся — пацалунак. Дай бусю — пацалуй.

І пару гаварылак прывядзем заадно.

Едзе-едзе пан, пан,
На коніку сам, сам.
А за панам хлоп, хлоп,
На коніку гоп, гоп.
(Дарослы паклаў нагу за нагу і гойдае дзіця на назе, трымаючы за ручкі. На першыя тры радкі — паволі, паважна, нібы пан едзе, а на чацвёрты — жвава, з падскокам.)

Гоп-дзюк, гоп-дзюк,
А я добры дзяцюк.
І на конікі канюх,
І на волікі пастух,
І на качкі стралец,
І на дзевак маладзец.
(Дзіця трымаецца за рукі і скача.)

Кую, кую ножку,
Паеду ў дарожку,
Дарожка крывая,
Кабылка сляпая.
Еду, еду, еду,
Ніяк не даеду.
Запрагу сароку,
Паеду далёка,
У новай кашулі,
Да свайго дзядулі.
Дзед дасць піражочак
І сыру кусочак.
(Пад масаж ножак.)

Каментары79

Цяпер чытаюць

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў4

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск22

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber17

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

Былы адвакат Трампа і галівудскі прадзюсар бяруць пад кантроль ізраільскага вытворцу шпіёнскай праграмы Pegasus

Праца Віленскага аэрапорта зноў была парушана з-за кантрабандных шароў

ФСБ заявіла, што сарвала аперацыю Украіны па ўгоне МіГ-31 для нібыта правакацыі на авіябазе NATO2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў4

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць