Спорт

Андрэй Скабелка не будзе трэніраваць хакейную зборную Беларусі

Яго кантракт з федэрацыяй заканчваецца сёння, 30 мая.

Федэрацыя хакея Беларусі вырашыла не працягваць кантракт з галоўным трэнерам зборнай краіны Андрэем Скабелкай. Аб гэтым спецыяліст паведаміў БелаПАН 30 мая падчас пасяджэння трэнерскага савета ФХРБ.

«Я агучыў свае думкі наконт цяперашняй сітуацыі і выказаў сваё бачанне далейшага развіцця. У федэрацыі мне адказалі, што ёсць меркаванне, што каля руля зборнай павінен быць замежны спецыяліст», — расказаў Скабелка, чый кантракт з федэрацыяй заканчваецца сёння, 30 мая.

На пытанне аб сваім будучым месцы працы ён адказаў: «Хутка даведаецеся». Скабелка не пацвердзіў, але і не абверг чуткі аб тым, што ён увойдзе ў трэнерскі штаб ніжагародскага «Тарпеда», якое выступае ў Кантынентальнай хакейнай лізе.

Андрэй Скабелка прапрацаваў у зборнай Беларусі менш чым год. Ён узначаліў нацыянальную каманду ў лістападзе 2012-га пасля звальнення з гэтай пасады фіна Кары Хейкіля. Пры Скабелцы ў лютым зборная Беларусі не змагла кваліфікавацца на Алімпіяду-2014 у Сочы, а на чэмпіянаце свету пры вялікай колькасці дэбютантаў ЧС у складзе заняла 14-е месца.

Пераемнікам Скабелкі ў зборнай, верагодна, стане канадзец Глен Хэнлан, які цяпер знаходзіцца ў Мінску і вядзе перамовы з ФХРБ. Пасля звальнення са зборнай Славакіі па выніках правальнага выступлення на дамашнім чэмпіянаце свету Хэнлан два гады працаваў асістэнтам галоўнага трэнера дзіцячай каманды ў Ванкуверы.

Каментуючы спартыўнаму парталу Goals.by магчымае прызначэнне канадскага спецыяліста на пасаду галоўнага трэнера зборнай, кіраўнік ФХРБ Яўген Ворсін заявіў: «Кантракт з Хэнланам пакуль не падпісаны. Калі гэта адбудзецца? Пакуль сказаць не магу, але, спадзяюся, што ў самы найбліжэйшы час. Можна сказаць адно: мы зацікаўлены ў яго паслугах, а Глен зацікаўлены ў супрацоўніцтве з намі. Аднак застаецца яшчэ шмат пытанняў. Самае галоўнае цяпер — уладзіць усе дэталі кантракта».

Каментары

Цяпер чытаюць

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць2

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць

Усе навіны →
Усе навіны

Зніклую карціну Пікаса за 600 тысяч еўра знайшлі ў кансьержкі1

Прыбытак Ryanair узляцеў на 40% дзякуючы нежаданню еўрапейцаў лятаць у ЗША

У Смалявічах будуюць школу з фасадамі ў стылі карцін Малевіча ФОТЫ3

У Славакіі зноў адкрываюць беларускае пасольства1

Сем жыхароў Смаргоні асудзілі за ўдзел у закрытым дваровым чаце1

Да вясны пабудуюць веладарожку да Мінскага мора5

Пачынаюць будаваць новую частку аўтамабільнага моста цераз Мухавец у Брэсце

«Гэта не плоў, а каша з мясам». Беларусы зноў спрачаюцца з-за школьнага харчавання

«Усе прымежныя паркоўкі забітыя фурамі з літоўскімі нумарамі». Лукашэнка ўвёў дадатковыя абмежаванні для літоўскіх перавозчыкаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць2

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць