«За» прагаласавалі 436 дэпутатаў, адзін устрымаўся.
Дзяржаўная дума Расіі прыняла закон «аб прапагандзе нетрадыцыйных сэксуальных адносін сярод непаўналетніх», паведамляе
Адзін з аўтараў законапраекта Алена Мізуліна раней паведаміла, што дэпутаты прыбралі з тэксту слова «гомасэксуалізм», замяніўшы яго на тэрмін «нетрадыцыйныя сэксуальныя адносіны».
У законе таксама з’явілася тлумачэнне тэрміна «прапаганда».
Згодна з законапраектам, за «распаўсюд інфармацыі, накіраванай на фарміраванне ў непаўналетніх нетрадыцыйных сэксуальных установак, прывабнасці нетрадыцыйных сэксуальных адносін, скажонага ўяўлення аб сацыяльнай раўнацэннасці традыцыйных і нетрадыцыйных сэксуальных адносін альбо навязванне інфармацыі аб нетрадыцыйных сэксуальных адносінах, якія выклікаюць цікавасць да такіх адносін» уводзіцца штраф.
Для грамадзян ён дасягае да 4–5 тыс. рублёў. Для службовых асоб гэтая сума апынецца большай у 10 разоў, а для юрыдычных — штраф можа дасягаць 1 млн расійскіх рублёў.Пры гэтым, як адзначаецца ў дакуменце, штрафы будуць павялічвацца, калі ў прапагандзе будуць задзейнічаныя СМІ ці інтэрнэт.
У законе асобна ўстанаўліваецца адказнасць загей-прапаганду для замежных грамадзян. Акрамя штрафаў, такія асобы могуць быць пакараныя прымусовым выгнаннем за межы Расіі і арыштам на тэрмін да 15 сутак.
-
Ізраіль высылае «Лекараў без межаў» з сектара Газа. Медыкі адмовіліся даваць імёны сваіх людзей у рукі сілавікоў, асцергаючыся рэпрэсій супраць персаналу
-
Абараніць Ізраіль і арабскіх саюзнікаў. ЗША не ўдараць па Іране, пакуль не залатаюць дзіркі ў СПА
-
Трамп вырашыў пабудаваць у Вашынгтоне гіганцкую трыумфальную арку, якая будзе большай за парыжскую
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Каментары