Эканоміка77

Мінэнерга ЗША не ведае запасаў сланцавых газу і нафты ў Беларусі

Беларусь не значыцца ў новым дакладзе Інфармацыйна-даследчага ўпраўлення Міністэрства энергетыкі ЗША аб запасах сланцавых нафты і газу ў свеце.

Згодна са справаздачай колькасць краін, на тэрыторыі якіх ёсць запасы сланцавых нафты і газу, складае 41 (у дакладзе за 2011 года такіх краін было 32).

Калі ў дакладзе за 2011 год адзначалася, што сланцавыя газ і нафта ёсць у 48 басейнах у 32 краінах, то ў сёлетнім дакладзе колькасць радовішчаў складае ўжо 95. Размешчаны яны ў 41 краіне. Ацэнка па тэхнічна здабываных сланцавым газе вырасла з 187 трлн кубаметраў да 206 трлн куб. метраў, а па нафце — з 32 млрд да 345 млрд барэляў.

У дзясятку краін па запасах тэхнічна здабыванай сланцавай нафты ўваходзяць Расія (75 млрд барэляў), ЗША (58 млрд барэляў), Кітай (32 млрд барэляў), Аргенціна (27 млрд барэляў), Лівія (26 млрд барэляў), Венесуэла (13 млрд барэляў), Мексіка (13 млрд барэляў), Пакістан (9 млрд барэляў), Канада (9 млрд барэляў) і Інданезія (8 млрд барэляў).

Самыя буйныя запасы тэхнічна здабываных сланцавых газаў знаходзяцца ў Кітаі

(1115 трлн куб. футаў), у Аргенціне (802 трлн куб. футаў), Алжыры (707 трлн куб.футаў), ЗША (665 трлн куб. футаў), Канадзе (573 трлн куб. футаў). У дзясятку таксама ўваходзяць Мексіка, Аўстралія, Паўднёвая Афрыка, Расія і Бразілія.

Паводле ацэнак экспертаў Мінэнерга ЗША, запасы тэхнічна здабыванага сланцавага газу ў Польшчы ацэньваюцца ў 148 трлн куб. футаў, а сланцавай нафты — у 3,3 млрд барэляў. У Літве запасы сланцавай нафты складаюць 0,3 млрд барэляў. Запасы сланцавага газу ва Украіне ацэнены ў 128 трлн куб. футаў, нафты — 1,1 млрд барэляў.

Нагадаем, у 2011 годзе, выступаючы з пасланнем да беларускага народа і парламента, Аляксандр Лукашэнка заявіў: «Мне здаецца, што нафта дзесьці ёсць. А калі ёсць нафта, не можа быць, каб дзесьці не прарвала газ.

Мне здаецца, што нам трэба больш уважліва паглядзець на нетры. Знойдзем мы штосьці. Не можа быць, каб хтосьці шукаў і не знайшоў».

У жніўні 2012 года Беларусь заключыла канцэсійны дагавор тэрмінам на 10 гадоў з кампаніяй MK Mining AG, зарэгістраванай у Швейцарыі, на выкананне работ па пошуку радовішчаў сланцавага газу.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск23

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск

Усе навіны →
Усе навіны

Сілавікі пачалі збіраць ДНК сваякоў тых, хто выехаў з Беларусі6

«Вельмі заклапочаныя». Лукашэнка расказаў, як на ягоныя спробы перамаўляцца з амерыканцамі рэагуюць у Расіі7

Напярэдадні канцэрта ў Варшаве Макс Корж выпусціў новы трэк7

Лукашэнка: Калі ўступіць у вайну з Украінай, Беларусь не зможа ўтрымаць фронт14

Лукашэнка пра магчымасць балатавацца на яшчэ адзін тэрмін: Трампу хутка 80, і ён прыстойна выглядае7

Туск пасля размовы з Зяленскім дапусціў хуткую паўзу ў расійска-ўкраінскай вайне2

Амерыканскі журналіст Шустэр расказаў, як яго ўгаворвалі зрабіць інтэрв'ю з Лукашэнкам. Нават прапаноўвалі грошы7

Лукашэнка назваў разню ў Бучы добра спланаванай акцыяй14

Лукашэнка: Трамп — балбатун, раніцай гаворыць адно, вечарам робіць іншае16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск23

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць