Грамадства33

Дэпутат Самасейка: Пытанне адмены смяротнай кары ляжыць у маральна-духоўным аспекце

«Пытанне адмены смяротнай кары ляжыць не ў прагматычнай плоскасці, а ў маральна-духоўным аспекце, яно выходзіць далёка за межы права»,
— заявіў старшыня пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах, кіраўнік парламенцкай працоўнай групы па вывучэнні праблематыкі смяротнай кары Мікалай Самасейка, выступаючы 21 чэрвеня ў Мінску на круглым стале «Рэлігія і смяротная кара». Мерапрыемства праводзіцца Радай Еўропы ў супрацоўніцтве з беларускімі ўладамі.

«Пытанне адмены смяротнай кары вельмі актуальнае, на працягу гісторыі грамадства яе прымяненне заўсёды выклікала гарачыя спрэчкі, працягваюцца яны і цяпер», — канстатаваў Самасейка.

Ён адзначыў, што сённяшні круглы стол важны тым, што дасць магчымасць усім бакам яшчэ раз абмяняцца меркаваннямі па гэтым значным пытанні.

«Нам важна ведаць, якія слаі грамадства як ставяцца да смяротнай кары і да яе адмены, важна ведаць меркаванне рэлігійных канфесій па гэтым пытанні», — сказаў дэпутат.

У сваю чаргу генеральны дырэктар па правах чалавека і вяршэнстве права Рады Еўропы Філіп Буая адзначыў, што тры гады таму быў у Мінску і абмяркоўваў пытанні, якія тычацца адмены смяротнай кары.

«Рэакцыя ў цэлым была пазітыўнай, і я пакідаў Мінск перапоўнены надзеямі», — сказаў Буая.
Аднак, «са шкадаваннем» канстатаваў ён, за мінулы час у Беларусі былі вынесены новыя смяротныя прысуды, некаторыя з іх прыведзены ў выкананне.

«Беларусь з’яўляецца часткай Еўропы, усе мы з нецярпеннем чакаем, калі Беларусь прыме адпаведныя меры і зможа па праве заняць сваё месца ў еўрапейскай сям’і.
— сказаў ён. — Мы разумеем, што працэс адмены смяротнай кары патрабуе часу і актыўнага ўдзелу палітычных дзеячаў, якія часам мусяць ісці насуперак грамадскай думкі».

Кіраўнік прадстаўніцтваў Еўрасаюза ў Беларусі Майра Мора падкрэсліла, што ЕС займае прынцыповую пазіцыю па гэтым пытанні і заклікае ўсіх да адмены смяротнай кары.

«ЕС лічыць смяротную кару жорсткім і бесчалавечным пакараннем, якое пры гэтым не перашкаджае страшным злачынствам»,
— сказала яна. Мора падкрэсліла, што ў большасці краін адмена смяротнай кары была менавіта палітычным рашэннем, а затым «спатрэбілася шмат намаганняў і часу, каб пераканаць людзей у неабходнасці гэтага кроку».

У сваю чаргу пасол Францыі ў Беларусі Мішэль Рэнеры нагадаў, што пазіцыя яго краіны па гэтым пытанні непахісная.

«Францыя выступае супраць смяротнай кары пры любых акалічнасцях, — сказаў ён. — Адмена смяротнай кары — гэта не толькі палітычнае рашэнне, гэта першым чынам пытанне маралі і сумлення».

Беларусь — адзіная еўрапейская краіна, якая не ўваходзіць у Рады Еўропы. Галоўнай прычынай з’яўляецца наяўнасць у краіне смяротнай кары. Толькі з пачатку 2013 года беларускімі судамі вынесены тры смяротныя прыгаворы.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава20

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Адзін з найлепшых расійскіх футбалістаў Смолаў пабіўся ў кафэ з тымі, хто абмяркоўваў яго ВІДЭА2

Пазняк асудзіў Ціханоўскага: Седзячы пяць гадоў, можна было да беларускай мовы звярнуцца103

Чым адрозніваецца бортніцтва ад пчалярства? І чаму вучыліся палякі ў беларускіх бортнікаў1

Мінская школьніца пачала распаўсюджваць наркотыкі 1 верасня, а ўжо на заўтра яе арыштавалі4

У Барысаве пасля скачка ў ваду загінуў 18-гадовы хлопец1

Шаметавец: Пасля знікнення ні Мельнікава, ні ад яе імя на «Кіберпартызанаў» не выходзілі. Яна не мае чым нас шантажаваць4

Па-беларуску выйдзе «Беларускі снайпер» пасла Шарэпкі, а Квяткоўскі напісаў працяг «Фрашак»

Зянон Пазняк: Зараз інтарэсы рэжыму ў нейкай ступені супадаюць з нацыянальнымі інтарэсамі65

«Кіберпартызаны»: Не трэба раздзімаць паніку, што рэжым усё можа ўзламаць, прачытаць, пра ўсё даведацца. Не, не можа2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава20

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць