Надвор'е

Дажджы вяртаюцца. Але будзе цёпла

Пасля нядоўгачасовага перапынку засілле дажджоў працягнецца. Гэтыя дажджы будуць суправаджацца навальніцамі і парывістым ветрам.

Падрабязней пра надвор'е на тыдзень з 7 па 13 ліпеня расказаў сіноптык Дзмітрый Рабаў.

У пачатку тыдня на надвор'і адаб'ецца ўплыў атмасферных франтоў з захаду Еўропы. Праходзячы праз Беларусь, яны прынясуць кароткачасовыя дажджы, вялікая верагоднасць навальніц. Вецер заходні, умераны, часам парывісты. Вільготнасць паветра да 90 адсоткаў. Ноччу ад +9 да +14°C. Днём у панядзелак ад +17°C па поўначы да +27°C па паўднёвым усходзе, у аўторак ад +18°C у Гродне да +26°C у Гомелі.

У сярэдзіне тыдня воблачна з праясненнямі. Часам кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні, умераны. Вільготнасць да 90 адсоткаў. Уначы ў сераду ад +11 да +17°C, у дзённыя гадзіны ад +17°C да +23°C.

І, папярэдне, у пачатку другой паловы тыдня Беларусь будзе знаходзіцца ў вобласці высокага атмасфернага ціску, малаактыўны атмасферны фронт з захаду прынясе невялікія лакальныя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер заходні, умераны, пры навальніцах парывісты. Вільготнасць да 90 адсоткаў. Уначы ад +10 да +15°C. Удзень у чацвер +21… +24°C, у пятніцу ад +20 да +24°C.

У выхадныя — пераменная воблачнасць, пройдуць лакальныя, кароткачасовыя дажджы, вялікая верагоднасць навальніц. Вецер заходні, умераны. Ноччу і раніцай туман. Вільготнасць да 80 адсоткаў. Уначы ад +9 да +14°C, у сярэдзіне дня ў суботу ад +16°C у Гомелі да +25°C у Брэсце, у нядзелю +22…+26°C.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі2

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна пакараць суседзяў за шумнае застолле ў навагоднюю ноч?3

Лукашэнка з Пуціным паразмаўлялі па тэлефоне5

Сёлета ў конкурсе на найлепшую паштовую марку года ўпершыню за 4 гады перамаглі не сілавікі

У Бабруйску сталі выпускаць зефір са смакам рому

Амерыканская спявачка Беёнсэ ўвайшла ў клуб мільярдэраў1

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!8

Падчас сустрэчы з Зяленскім Трамп арганізаваў сеанс сувязі з былой «Міс Украіна». Гэта растапіла лёд5

Павел Севярынец: Мая мара, каб Пазняк, Ціханоўская, Калеснікава, Латушка разам працавалі на Беларусь50

У Гомелі пара зарэгістравала свой шлюб у касцюмах Дзеда Мароза і Снягуркі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі2

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць