Грамадства

Працэс па справе Гайдукова адновіцца 27 чэрвеня

Пасяджэнне па-ранейшаму будзе праходзіць у закрытым рэжыме.

Судовы працэс над абвінавачаным у здрадзе дзяржаве Андрэем Гайдуковым працягнецца 27 чэрвеня ў Віцебскім абласным судзе. Пасяджэнне па-ранейшаму будзе праходзіць у закрытым рэжыме, паведаміў БелаПАН праваабаронца Павел Левінаў.

Апошняе пасяджэнне адбылося 21 чэрвеня. Паводле інфармацыі Левінава, суд па-ранейшаму вывучаў доказы, спрэчкі бакоў не пачаліся.

«Наколькі мне вядома, маці Гайдукова ўжо выступала ў судзе ў якасці сведкі на мінулым тыдні, — сказаў праваабаронца. — З яе ўзялі падпіску аб невыдаванні. З аднаго боку, яна баіцца штосьці гаварыць, каб не нашкодзіць сыну, і гэта зразумела. З другога — яна адзначыла, што з тых пытанняў, якія ёй задаваліся, яна не можа зразумець, за што судзяць яе сына».

Левінаў таксама паведаміў, што атрымаў адказ ад вядучай працэс суддзі Галіны Урбановіч на свой зварот з патрабаваннем змяніць меру стрымання Гайдукову. «Яна напісала, што ў мяне няма паўнамоцтваў звяртацца да суддзі з такім патрабаваннем, — сказаў Левінаў. — Акрамя таго, мне адказаў старшыня Віцебскага абласнога суда Мікалай Хамічонак, якому я накіроўваў маніторынг судовага працэсу над Гайдуковым, дзе ўказваў на дапушчаныя парушэнні правоў Гайдукова. Хамічонак паведаміў, што заканадаўствам Беларусі не прадугледжана правядзенне маніторынгаў крымінальных працэсаў, таму мае матэрыялы ён вяртае назад. Я чакаў іншай рэакцыі».

Нагадаем, 23-гадовы Андрэй Гайдукоў, аператар наваполацкага НПЗ «Нафтан», лідар незарэгістраванага грамадскага аб’яднання «Саюз маладых інтэлектуалаў», быў затрыманы 8 лістапада 2012 года. Паводле версіі следства, «у момант закладкі тайніка са звесткамі, што цікавяць замежныя спецслужбы». Пасля затрымання яго перавялі ў следчы ізалятар КДБ у Мінск. Потым маладога чалавека неаднаразова перавозілі з Мінска ў Віцебск і назад. Па арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці) Гайдукову пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

На думку прадстаўнікоў апазіцыі і праваабаронцаў, прычынай затрымання Гайдукова стала яго актыўная грамадская дзейнасць. Напярэдадні пачатку працэсу праваабаронцы і прадстаўнікі грамадскасці звярталіся да ўлад з просьбай зрабіць судовы працэс адкрытым, аднак іх просьба не была пачутая.

19 чэрвеня кіраўнік КДБ Валерый Вакульчык заявіў журналістам, што Гайдукову абвінавачанне можа быць перакваліфікавана на іншы артыкул. «Не факт, што Гайдукоў пойдзе па 356-м артыкуле», — сказаў ён.

Вакульчык запэўніў прадстаўнікоў СМІ, што пасля вынясення рашэння суда яны атрымаюць усю неабходную інфармацыю аб працэсе, за выключэннем «закрытых пытанняў». «Тэрміны вынясення рашэння будзе вырашаць суд. У мяне няма сумненняў, што ўсё будзе аб’ектыўна», — заявіў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? Яе абвінавачваюць у Эстоніі ў махлярстве

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? Яе абвінавачваюць у Эстоніі ў махлярстве

Усе навіны →
Усе навіны

Марына Зуева заняла шостае месца ў забегу на 5000 метраў1

Экс-генсак НАТА заклікаў еўрапейскія аўтазаводы выпускаць замест аўтамабіляў танкі3

Літоўскія мытнікі не далі ўвезці з Беларусі калекцыю савецкіх грошай. На іх — камуністычная сімволіка4

Пуцін на перамовах з Трампам просіць вярнуць Расію ў даляравую сістэму17

«Прабачце, гэта не мая родная мова». Былы дыпламат Слюнькін расказаў, як асадзіў расійскага пасла13

Віцебскія дэсантнікі зрабілі марш-кідок да ўкраінскай мяжы. Куды менавіта?10

На Нямізе ў Мінску дабудоўваюць шматфункцыянальны комплекс з вадаспадам і дрэвамі на даху

Мовазнаўца і дыпламат Пётра Садоўскі — у цяжкім стане9

У Эстоніі адкрылі дарогу, на якой забараняецца прышпільвацца рамянямі бяспекі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? Яе абвінавачваюць у Эстоніі ў махлярстве

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? Яе абвінавачваюць у Эстоніі ў махлярстве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць