Улада55

Эксперт: Ліду для расійскай авіябазы абралі невыпадкова

Амаль тры тыдні — з 6 чэрвеня — у Беларусі працавала група вайсковых рэкагнасцыроўшчыкаў на чале з галоўнакамандуючым Ваенна-паветраных сіл Расеі генэрал-маёрам Віктарам Бондаравым. Яны вывучалі беларускія вайсковыя аэрадромы, каб выбраць пляцоўку для авіябазы.

І вось 26 чэрвеня расейскі генэрал Бондараў паведаміў: вайсковая база Расеі будзе дысьлякавацца ў Лідзе. База будзе расейская. Уладкоўваць яе будуць беларусы.

Экспэрт у вайсковых пытаньнях, аглядальнік тыднёвіка «Белорусы и рынок» Аляксандар Алесін кажа, што вайсковы аэрадром у Лідзе — у поўнай баявой гатоўнасьці, і гэтая пляцоўка абраная невыпадкова:

«Яна не былая, ня кінутая. Тут разьмешчана беларуская вучэбна-штурмавая авіябаза, на якой ідзе навучаньне курсантаў Беларускай вайсковай акадэміі. Менавіта з гэтых меркаваньняў яна і абраная. Цяпер там разьмяшчаецца 12 баявых самалётаў, у тым ліку і штурмавікі „Су-25“. Таму гэтая база не патрабуе ўкладаньня вялікіх рэсурсаў.

Паколькі база будзе расейская, лётчыкі, спэцыялісты па радыёэлектронным абсталяваньні, па зброі будуць таксама расейскія. Магчыма, частку нейкіх функцыяў па абслугоўваньні самалётнага парку, наземнай інфраструктуры будуць ажыцьцяўляць беларусы. Але без адмысловай падрыхтоўкі абслугоўваць „Су-27СМ3“ беларусы ня змогуць, бо гэта новая мадыфікацыя вядомага зьнішчальніка.

Ці застанецца ў Лідзе беларуская вучэбна-штурмавая авіябаза, цяжка сказаць. Пакуль магутнасьці дазваляюць, але, магчыма, нейкая ракіроўка і адбудзецца.
Усё будзе залежаць ад таго, якая колькасьць расейскіх самалётаў будзе разьмешчана, як хутка расейскі авіяцыйны парк будзе павялічвацца. А пакуль абедзьве базы змогуць суіснаваць побач».

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука2

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі гэтым разам ездзіў да Трампа з картамі Расіі3

На аўкцыёне карціну Шагала прадалі за 3 мільёны даляраў3

79‑гадовую пенсіянерку ў Столінскім раёне шукалі 4 дні і знайшлі жывой5

У Кітаі працягваюцца жорсткія чысткі ў арміі: паляцела галава другога чалавека ў войску3

«Я думаю, Пуцін хоча завяршыць вайну». Трамп сустрэўся ў Белым доме з Зяленскім23

Філосаф Мацкевіч прапануе стварыць варыянт беларускай рускай мовы, каб зблізіць яе з беларускай131

Польскі суд адмовіўся выдаваць Германіі абвінавачанага ў падрыве «Паўночнага патока»4

Аляксандр Азараў закрывае фонд Bypol4

У «Беларуснафце» расказалі, як вырашаюць праблему чэргаў на АЗС6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука2

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць