Свет88

Што такое Лаос? Адна з найбяднейшых краін Азіі, аднапартыйная сістэма, лагеры перавыхавання

У Мінску з візітам знаходзіцца прэзідэнт Лаоса Цюмалі Саяньасон.

Падчас сустрэчы з Лукашэнкам яны дамовіліся супраць выкарыстання праваабарончай тэматыкі як механізма палітычнага ціску. Апроч таго Беларусь разлічвае на ўдзел у здабычы карысных выкапняў на тэрыторыі Лаоса. Мы сабралі некалькі гістарычных фактаў пра краіну новага саюзніка Лукашэнкі.

Адна з пяці сацыялістычных

Лаос — краіна ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Мяжуе з В’етнамам, Тайландам, Камбоджай, Кітаем, Бірмай. У канцы ХІХ стагоддзя Лаос уваходзіў у склад Французскага Індакітая. Толькі край у той час называўся яшчэ не Лаосам, а Луангпхабангам.

А ў 1949 годзе Лаос набыў незалежнасць. Першым каралём краіны стаў Сісаванг Вонг. Каралеўства Лаос праіснавала да 1975 года. Краху манархіі папярэднічала грамадзянская вайна, якую вялі ўрад (пры падтрымцы ЗША) і партызаны арганізацый сацыялістычнай накіраванасці «Патэт Лао» (падтрымлівалі СССР і В’етнам).

Вайна доўжылася амаль 10 гадоў (1964–1973). Урэшце, пасля сыходу амерыканцаў з Паўднёвага В'етнама, у 1975 «Патэт Лао» прыйшоў да ўлады. 2 снежня была абвешчаная Лаоская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка.

На сённяшні момант Лаос — гэта адна з пяці існуючых у свеце афіцыйна сацыялістычных краін (Кітай, Куба, В’етнам, КНДР, Лаос).

Самана

І хоць лаоскую рэвалюцыю можна назваць «аксамітнай», аднак пасля яе ў краіне пачаліся рэпрэсіі. Практычна ўсе чыноўнікі каралеўства (30 тысяч чалавек) былі накіраваныя ў лагеры перавыхавання, якія называюцца «самана». Чым вышэйшая пасада была ў чыноўніка, тым большы тэрмін ён атрымліваў.

Лагеры размяшчаліся ў паўночным рэгіёне краіны, вядомым сваім нездаровым кліматам. Былы кароль Саванг Ватхана адбываў пакаранне ў «Лагеры нумар адзін», дзе і памёр у 1978 годзе.

«Міжнароднай амністыяй» лагеры «самана» былі прызнаныя асабліва цяжкімі, якія не адпавядаюць міжнароднаму праву. Ліквідаваныя «самана» толькі ў 1989, але не цалкам.

У першыя гады сацыялістычнай уладзе моцны супраціў аказвалі партызаны на поўначы краіны, большасць якіх была з народнасці кхму. Ёсць нават версіі, што супраць іх выкарыстоўвалася хімічная зброя, але доказаў гэтаму не існуе.

З краіны ў той час масава ўцякалі людзі ў Тайланд.

Аднапартыйная сістэма

У Лаосе па сённяшні дзень існуе аднапартыйная сістэма. Кіруе ў краіне Народна-рэвалюцыйная партыя Лаоса. Партыю ўзначальвае генеральны сакратар, які адначасова з’яўляецца і прэзідэнтам. Ад 1975 года ў Лаосе змянілася шэсць прэзідэнтаў.

Бедная краіна

Насельніцтва Лаоса 6,5 мільёны чалавек. Краіна не мае выхаду да мора. Гэта адна з найбяднейшых краін Азіі. У Лаосе чвэрць насельніцтва жыве ніжэй за ўзровень галечы. У індэксе чалавечага развіцця Лаос таксама далёка не на першых пазіцыях. У рэйтынгах карупцыі Лаос на апошніх месцах у свеце. У Лаосе адсутнічаюць свабодныя СМІ.

Кітай

На сённяшні дзень Лаос усё больш адкрываецца свету. Гэта становіцца папулярным маршрутам для турыстаў. Вялікую эканамічную дапамогу краіне аказвае Кітай, які і мае там найбольшы ўплыў. Кітай фінансуе будаўніцтва партоў, дарог, чыгункі, усялякіх будынкаў.

Экспарт і імпарт

З Лаоса экспартуецца лес, кава, волава, медзь, золата. Амаль увесь экспарт ідзе ў суседнія краіны.

А вось імпартуецца ў асноўным паліва. Сваёй нафты і газу ў Лаосе няма.

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава20

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Адзін з найлепшых расійскіх футбалістаў Смолаў пабіўся ў кафэ з тымі, хто абмяркоўваў яго ВІДЭА2

Пазняк асудзіў Ціханоўскага: Седзячы пяць гадоў, можна было да беларускай мовы звярнуцца103

Чым адрозніваецца бортніцтва ад пчалярства? І чаму вучыліся палякі ў беларускіх бортнікаў1

Мінская школьніца пачала распаўсюджваць наркотыкі 1 верасня, а ўжо на заўтра яе арыштавалі4

У Барысаве пасля скачка ў ваду загінуў 18-гадовы хлопец1

Шаметавец: Пасля знікнення ні Мельнікава, ні ад яе імя на «Кіберпартызанаў» не выходзілі. Яна не мае чым нас шантажаваць4

Па-беларуску выйдзе «Беларускі снайпер» пасла Шарэпкі, а Квяткоўскі напісаў працяг «Фрашак»

Зянон Пазняк: Зараз інтарэсы рэжыму ў нейкай ступені супадаюць з нацыянальнымі інтарэсамі65

«Кіберпартызаны»: Не трэба раздзімаць паніку, што рэжым усё можа ўзламаць, прачытаць, пра ўсё даведацца. Не, не можа2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава20

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць