Аўто

Даведацца пра штраф за перавышэнне хуткасці можна на сайце МУС

Для гэтага створаны адмысловы анлайн-сервіс.

На сайце mvd.gov.by, у раздзеле паслугі, з`явіўся новы online-сэрвіс, які дазваляе з 9 ліпеня ўладальніку транспартнага сродку праверыць наяўнасць у яго штрафаў за парушэнне хуткасных рэжымаў, зафіксаваных камерамі фотафіксацыі, якія працуюць у аўтаматычным рэжыме.

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС Беларусі, сэрвіс дазваляе даведацца толькі аб наяўнасці неаплачаных штрафаў, для чаго ва ўстаноўленай форме неабходна запоўніць палі «прозвішча, імя і прозвішча па-бацьку ўладальніка транспартнага сродку», «серыя і нумар пасведчання аб рэгістрацыі транспартнага сродку». Увод звестак аб нумары дакумента на транспартны сродак выкліканы неабходнасцю абароны персанальных даных уладальніка. Таму атрымаць канфідэнцыяльную інфармацыю аб штрафах можа толькі ён. Гэта выключае верагоднасць таго, што даныя трапяць іншай асобе, якая можа пакарыстацца імі ў карыслівых ці махлярскіх мэтах.

Калі ў базе даных утрымліваюцца звесткі аб тым, што ў дачыненні да ўласніка накладзены штраф, то пад табліцай, якая з`явілася, аўтаматычна размяшчаецца падрабязная інструкцыя аб спосабах і алгарытмах аплаты запазычанасці.

Інфармацыя як аб наяўнасці неаплачаных штрафаў, гэтак і аб пагашаных запазычанасцях абнаўляецца ў базе даных толькі раз у суткі.

Новы сэрвіс дазволіць вадзіцелям аператыўна даведвацца аб наяўных неаплачаных штрафах за перавышэнне хуткасці і своечасова іх пагашаць, не чакаючы атрымання копіі пастановы аб накладанні адміністрацыйнага спагнання («лісты шчасця») ці прыходу судовых выканаўцаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бясцэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра1

Бясцэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра

Усе навіны →
Усе навіны

Створаны беларусам стартап панізіў акцыі Duolingo6

У Латвіі завялі крымінальную справу на мужчыну, які абражаў у цягніку ў Швейцарыі ўкраінска-беларускую сям'ю11

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?13

«Куды глядзіць санстанцыя?» У сталоўцы, дзе харчуюцца сляпыя людзі, прадаюць катлеты з сырым мясам10

У цягнік першага класа ў Германіі хтосьці падкінуў трох курэй. За інфармацыю абяцаюць 500 еўра5

За каву аштрафуюць? Як праходзяць рэйды на запраўках27

У Гродне 11‑гадовы школьнік згенераваў выяву бамжа на ложку ў кватэры — маці стрымгалоў кінулася дахаты і выклікала міліцыю6

У Мінску пачаўся фестываль шансону. Нявестка Лукашэнкі прывезла Шуфуцінскага38

У Турцыі забіты ўладальнік тэлеграм-канала «Утро Дагестан»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бясцэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра1

Бясцэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць