Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі(інфляцыя) у чэрвені 2013 года ў параўнанні з маем 2013 года узрос на 0,3%, са снежнем 2012 года — на 7%. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў
Цэны на харчовыя тавары ў чэрвені ў параўнанні з маем узраслі на 0,3%. Больш за ўсё падаражэлі бульба (на 38,2%) і садавіна (на 1,2%). Разам з тым на 0,1% знізіліся цэны на алей, на 0,2% — на рыбу і морапрадукты, на 4,5% — на яйкі, на 7,8% — на агародніну, на 0,4% — на алкагольныя напоі. Не змяніліся цэны на цукар.
Па даных Белстата, індэкс цэн на нехарчовыя тавары ў чэрвені 2013 года ў параўнанні з маем узрос на 0,2%, са снежнем 2012 года — на 2,4%. Больш за ўсё ў чэрвені падаражэлі сінтэтычныя мыйныя сродкі, веласіпеды і матацыклы — на 0,7%,
Індэкс цэн на платныя паслугі ў чэрвені ў параўнанні з маем узрос на 0,6%, са снежнем — на 14,8%. Больш за ўсё ў чэрвені падаражэлі бытавыя паслугі — на 1,3%, паслугі пасажырскага транспарту — на 1,4%, дашкольных устаноў — на 9,4%, кінатэатраў — на 1,3%,
Нагадаем, згодна з прагнозам, інфляцыя ў 2013 годзе павінна скласці не больш за 12%.
Каментары